Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ахвочых вучыцца за мяжой будуць браць пісьмовае абяцаньне вярнуцца ў Беларусь


Архіўнае фота
Архіўнае фота

Дазваляць выяжджаць ці не — будзе вырашаць Міністэрства адукацыі. Яно апублікавала пастанову з патрабаваньнямі да кандыдатаў.

Мінімальныя крытэры для маладых людзей, што сабраліся вучыцца за мяжой, наступныя:

  • вучыцца ў беларускай установе,
  • ведаць замежную мову ў патрэбным для навучаньня аб’ёме,
  • мець сярэдні атэстат не ніжэй за 8,
  • не падлягаць прызыву ці мець адтэрміноўку,
  • адпавядаць іншым умовам, зьвязаным з спэцыфікай атрыманьня адукацыі ў замежных арганізацыях (якім — у пастанове не тлумачыцца).

Яшчэ трэба трапіць у сьпісы ВНУ і адукацыйных структур абласных ці сталічнага выканкамаў.

У гэтых сьпісах для кожнага кандыдата павінна быць:

  • абгрунтаваньне мэтазгоднасьці накіраваньня на вучобу за мяжой,
  • характарыстыка асабістых і маральных якасьцяў,
  • інфармацыя пра посьпехі ў вучобе і навуцы,

Таксама кожны юнак ці юначка мусіць напісаць расьпіску з абяцаньнем вярнуцца ў Беларусь, вынікае з пастановы.

Аляксандар Лукашэнка ў 2021 годзе заявіў, што моладзь, якая атрымала адукацыю на Захадзе — «гэта ідэйныя калі ня ворагі, то праціўнікі нашай дзяржавы — і нам даводзіцца зь імі змагацца».

«Едзьце, вучыцеся. Але вы, калі ласка, там і заставайцеся», — сказаў тады Лукашэнка.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG