Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менш чым за дзень для вызваленых 19 сакавіка палітвязьняў сабралі звыш 50 тысяч эўра

Марфа Рабкова, Наста Лойка, Валянцін Стэфановіч разам з часовай паверанай у справах Беларусі Астай Андрыяўскене ў Літве пасьля прымусовага вывазу зь Беларусі. 19 сакавіка 2026 году
Марфа Рабкова, Наста Лойка, Валянцін Стэфановіч разам з часовай паверанай у справах Беларусі Астай Андрыяўскене ў Літве пасьля прымусовага вывазу зь Беларусі. 19 сакавіка 2026 году

Пятую частку агульнай сумы збору для вызваленых палітвязьняў сабралі менш чым за содні, піша фонд салідарнасьці BySol.

На 10:00 20 сакавіка сабрана больш за 51 тысячу эўра з заяўленых 250 тысяч.

Пры адкрыцьці збору ўвечары 19 сакавіка BySol паведаміў пра намер выплаціць кожнаму вызваленаму па 1 тысячы эўра.

«Гэтыя грошы дапамогуць перажыць першыя тыдні пасьля вызваленьня: знайсьці часовае жыльлё, купіць адзеньне і лекі, аднавіць дакумэнты. Збор будзе актыўны да 31 сакавіка 2026 году, пасьля чаго мы пачнем выплаты», — гаворыцца ў паведамленьні фонду.

У выніку сустрэчы з амэрыканскай дэлегацыяй 19 сакавіка ў Менску Аляксандар Лукашэнка памілаваў 250 палітычных вязьняў, зь якіх 235 засталіся ў Беларусі, а 15 былі вывезеныя ў Літву.

Аб зьняцьці амэрыканскіх санкцыяў з ААТ «Белінвэстбанк», ААТ «Банк разьвіцьця Рэспублікі Беларусь» і Міністэрства фінансаў паведаміла пасьля перамоваў прэс-служба Лукашэнкі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG