Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Беларусі назвалі «экстрэмісцкім фармаваньнем» славуты кінафэстываль

У 2016-м годзе кінафэстываль «Паўночнае зьзяньне» праходзіў у Менску
У 2016-м годзе кінафэстываль «Паўночнае зьзяньне» праходзіў у Менску

Праваабарончую арганізацыю Human Constanta, кінафэстываль «Паўночнае зьзяньне» і арганізацыю «Спадчына Беларусі» 11 сакавіка Камітэт дзяржаўнай бясьпекі пастанавіў лічыць «экстрэмісцкімі фармаваньнямі».

МУС дадало іх у адпаведны сьпіс 18 сакавіка. Пад забарону трапілі сайты ініцыятыў, а таксама іхныя старонкі ў сацыяльных сетках і мэсэнджэрах, перадае «Позірк».

Паводле КДБ, да праваабарончай арганізацыі Human Constanta датычныя

  • Ганна Бараноўская,
  • Эніра Браніцкая,
  • Яна Ганчарова,
  • Аляксей Казьлюк,.
  • Кірыл Кофанаў,
  • Валерыя Кустава,
  • Анастасія Лойка (палітзьняволеная, асуджаная на 7 гадоў калёніі),
  • Юлія Стасюк,
  • Андрэй Сушко.

«Паўночнае зьзяньне» — штогадовы кінафэстываль. Упершыню прайшоў у 2015 годзе ў Менску, цяпер арганізуецца за мяжой і ў онлайн-фармаце. Паводле КДБ, акрамя заснавальніцы Вольгі Чайкоўскай, да яго маюць дачыненьне Надзея Зелянкова і Дар’я Жук.

«Спадчына Беларусі» месьціцца ў польскім Уроцлаве і пазыцыянуе сябе як «бясьпечная прастора для палітычных эмігрантак, моладзі і супольнасьці ЛГБТК+». Камітэт дзяржаўнай бясьпекі лічыць датычнымі да арганізацыі Дар’ю Зямлянскую і Анастасію Сасыкбаеву.

Цяпер у сьпісе 340 «экстрэмісцкіх фармаваньняў».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG