Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі выдаўцоў Зьмітра Коласа і Вацлава Багдановіча, а таксама кнігара Алеся Яўдаху

Алесь Яўдаха, Вацлаў Багдановіч, Зьміцер Колас. Каляж
Алесь Яўдаха, Вацлаў Багдановіч, Зьміцер Колас. Каляж

Іх затрымалі пры канцы лютага, а 3 сакавіка КДБ абвясьціў іх датычнымі да «экстрэмісцкага фармаваньня».

Усяго сьпіс палітвязьняў папоўнілі 11 чалавек

  1. Вацлаў Багдановіч
  2. Ігар Дзегцяронак
  3. Аляксандар Яўдаха
  4. Зьміцер (Дзьмітры) Колас
  5. Дзьмітры Кондрусь
  6. Натальля Краўчак
  7. Раман Карпаў
  8. Уладзімір Магронаў
  9. Дзьмітры Новікаў
  10. Іван Петраневіч
  11. Аляксей Чарэшнеў

Паводле праваабаронцаў, улады ставяць ім у віну ўзаемадзеяньне з «экстрэмісцкімі» фармаваньнямі, піша «Вясна».

Цяпер у Беларусі 1141 палітычны вязень, пра якога ведаюць праваабаронцы «Вясны». Паводле праваабарончай ініцыятывы Dissidentby, палітвязьняў 1177. Розныя ініцыятывы выкарыстоўваюць розныя крытэры ўлучэньня ў сьпіс.

Перасьлед выдаўцоў у Беларусі

Напрыканцы лютага ў Менску прайшлі масавыя затрыманьні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў. Паводле інфармацыі «Вясны», агулам было затрымана як мінімум 10 чалавек — частку зь іх адправілі на «суткі».

3 сакавіка 2025 году КДБ абвясьціў «кааліцыю друкаваных выдавецтваў», (якой насамрэч не існуе) экстрэмісцкім фармаваньнем, у якое запісаў «Фонд Kamunikat.оrg», «Lohvinau Publishing House», «Andrei Yanushkevich Publishing» і назваў датычнымі да яе Яраслава Іванюка, Зьмітра Коласа, Ігара Логвінава, Вацлава Багдановіча, Андрэя Янушкевіча і Алеся Яўдаху.

Багдановіч, Колас і Яўдаха цяпер за кратамі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG