Расея атакавала Ўкраіну 29 ракетамі і амаль 500 дронамі. У Харкаве сярод загінулых — дзеці

абноўлена
Выратавальнікі шукаюць людзей пад заваламі зьнішчанага расейскамі войскіам дому ў Харкаве, 7 сакавіка 2026 году
Выратавальнікі шукаюць людзей пад заваламі зьнішчанага расейскамі войскіам дому ў Харкаве, 7 сакавіка 2026 году

У апэратыўным камандаваньні Паветраных сіл Украіны паведамілі, што ў ноч на 7 сакавіка Расея выпусьціла па краіне 29 ракет розных тыпаў і 480 дронаў.

Асноўныя кірункі ўдараў — Кіеў, Харкаў, Жытоміршчына, Хмяльніччына і Чарнавецкая вобласьць. Ёсьць загінулыя і параненыя.

На 22 лякацыях зафіксавалі пацэльваньне 9 ракет і 26 дронаў. Найбольш пацярпеў Харкаў.

У Харкаве загінулі двое дзяцей

Улады Харкаўскай вобласьці паведамілі аб пацэльваньні расейскай балістычнай ракеты ў жылы дом. Зруйнаваны пад’езд, пашкоджаны суседні дом. Загінулі 11 чалавек, у тым ліку, 13-гадовая дзяўчынка і 9-гадовы хлопчык, 16 чалавек атрымалі раненьні — 11-гадовы хлопчык знаходзіцца ў рэанімацыі, у яго надзвычай цяжкія траўмы.

У выніку расейскіх абстрэлаў моцна пашкоджана школа, зьнішчаныя гандлёвыя павільёны.

Мэта ўдараў — інфраструктура

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што расейскія войскі цэлілі па энэргетыцы ў Кіеве, у Хмяльніцкай і Чарнавецкай вобласьцях. На Жытоміршчыне пад ударам апынулася чыгунка. Зафіксаваныя пашкоджаньні ў Днепрапятроўскай, Запароскай, Віньніцкай, Адэскай, Палтаўскай, Сумскай і Чаркаскай вобласьцях.

«Расея не спыніла спробаў зьнішчыць жылую і крытычную інфраструктуру Ўкраіны, таму падтрымка павінна працягвацца. Праграма PURL павінна працаваць далей ня менш актыўна. Разьлічваем на актыўную работу з Эўразьвязам, каб гарантаваць больш абароны для нашых людзей», — адзначыў Уладзімір Зяленскі.


​
XS
SM
MD
LG