Як паведаміла выданьне «Наша ніва», летам 2025 году Алену Панкову асудзілі паводле 342-га артыкулу Крымінальнага кодэксу (дзеяньні, што груба парушаюць грамадзкі парадак). Яе справу разглядалі ў судзе Кастрычніцкага раёну Менску, а ў выніку разгляду асудзілі на «хатнюю хімію».
Алена — географ паводле адукацыі. Яна любіла жывёлаў, вандроўкі і паходы, захаплялася вязаньнем. Паводле інфармацыі BelPol, у жанчыны застаўся 18‑гадовы сын.
У сьпіс «тэрарыстаў» дадалі яшчэ 3 чалавек
Камітэт дзяржаўнай бясьпекі абнавіў сьпіс «асобаў, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці».
У сьпіс дадалі прозьвішчы трох чалавек:
- Глеб Рыбчанка, імаверна асуджаны за спробу пералічыць грошы палку Каліноўскага, дата судовага пасяджэньня і зьмест выраку невядомыя.
- Віталь Абадзенка, якога ў 2026 годзе асудзілі на пазбаўленьне волі ў калёніі агульнага рэжыму, вырак невядомы. Ягоныя дзеяньні кваліфікавалі паводле артыкулу 361-3 Крымінальнага кодэксу (удзел грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяньнях без упаўнаважаньня дзяржавы, рыхтаваньне грамадзян Рэспублікі Беларусь да такіх дзеяньняў) і паводле ч. 2 артыкулу 290-5 (арганізацыя дзейнасьці тэрарыстычнай арганізацыі і ўдзел у дзейнасьці такой арганізацыі).
- Дзьмітры Каліноўскі, даты затрыманьня і суду, а таксама выраку і кваліфікацыі ягоных дзеяньняў праваабаронцы ня ведаюць.
Цяпер у «тэрарыстычным» сьпісе 1424 чалавекі, з іх каля 700 — беларусы.
Форум