Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 4 сакавіка: завочны вырак за допісы аб пракурору ў сацыяльных сетках

Магілёўскі абласны суд, архіўнае фота
Магілёўскі абласны суд, архіўнае фота

Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.

За допісы пра гомельскага пракурора завочна асудзілі на 4 гады калёніі Арцёма Шабунёва

У Магілёўскім абласным судзе 3 сакавіка завочна разгледзелі крымінальную справу супраць Арцёма Шабунёва паводле ч. 1 арт. 130 («распальваньне варожасьці»), арт. 364 («гвалт або пагроза прымяненьня гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных справаў»), ч. 1 арт. 366 («гвалт або пагроза прымяненьня гвалту ў дачыненьні да службовай асобы»), арт. 369 («абраза прадстаўніка ўлады») Крымінальнага кодэксу, піша «Вясна».

33-гадовага Арцёма пачалі судзіць завочна 27 лютага. У выніку яму прызначылі чатыры гады пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф 100 базавых велічыняў (4500 рублёў).

Як паведамілі на сайце Вярхоўнага суду, рэчавымі доказамі ў справе сталі восем скрыншотаў паведамленьняў у Viber, дзесяць скрыншотаў старонак з інфармацыяй пра старшага памочніка пракурора Гомля Андрэя Леанідавіча Сідарэнку ў тэлеграм-канале «Дзікае Паляванне» і тры паведамленьні ў адрас таго ж Сідарэнкі — у Viber.

Суд пастанавіў выплаціць «пацярпеламу» пракурору Сідарэнку 1500 рублёў кампэнсацыі за маральную шкоду. Таксама ў Арцёма арыштавалі аўтамабіль.



XS
SM
MD
LG