Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка назваў апэрацыю Ізраілю і ЗША супраць Ірану «вераломным нападам». Ён сустрэўся з іранскім дыпляматам

абноўлена
Надзвычайны і паўнамоцны пасол Ірану ў Беларусі Алірэза Санэі
Надзвычайны і паўнамоцны пасол Ірану ў Беларусі Алірэза Санэі

Аляксандар Лукашэнка сустрэўся з надзвычайным і паўнамоцным паслом Ірану ў Беларусі Алірэзом Санэі.

Аляксандар Лукашэнка выказаў надзвычайнаму і паўнамоцнаму паслу Ірану ў Беларусі Алірэзу Санэі спачуваньні з нагоды гібелі найвышэйшага кіраўніка Ірану Алі Хамэнэі і назваў супольную апэрацыю Ізраілю і ЗША «вераломным нападам», у выніку якога загінулі мірныя жыхары і дзеці.

«Вераломны напад Ізраілю пры падтрымцы Злучаных Штатаў Амэрыкі на Іран нам зразумелы і непрымальны, тым больш што ў выніку гэтага нападу загінулі ні ў чым не вінаватыя жыхары, і перш за ўсё дзеці», — працытаваў Лукашэнку Telegram-канал яго прэсавай службы.

У інфармацыі дзяржаўнага агенцтва БелТА адзначаецца, што Лукашэнка заявіў аб сваёй добрай інфармаванасьці наконт сытуацыі на Блізкім Усходзе.

«Беларусь заўсёды прытрымлівалася і прытрымліваецца міру. Войны для нас непрымальныя проста генэтычна, бо Беларусь, знаходзячыся ў эпіцэнтры ўсіх войнаў, добра спазнала сутнасьць гэтых войнаў. Мы страцілі мільёны-мільёны людзей ува ўсіх войнах, якія існавалі ў нашым рэгіёне. А ў асноўным усясьветныя войны пракочваліся на ўсход і назад праз нашу Беларусь», — заявіў ён.

Аляксандар Лукашэнка назваў загінулага Алі Хамэнэі «гуманістам», зь якім ён сустракаўся тройчы і абмяркоўваў усясьветныя праблемы.

«Гэта гуманіст, гэта чалавек не вайсковы, нацэлены на абарону свайго народу і сваёй дзяржавы. Таму для мяне абсалютна непрымальна тое, што адбылося зь ім, зь яго сям’ёй і, яшчэ горш, зь яго жонкай, якая памерла ад ранаў», — сказаў Лукашэнка.

Аляксандар Лукашэнка толькі на трэці дзень пасьля апэрацыі Ізраілю і ЗША супраць Ірану выказаў спачуваньні з нагоды гібелі найвышэйшага кіраўніка Ірану Алі Хамэнэі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG