У паведамленьні авіякампаніі гаворыцца, што гэта зроблена ў сувязі з прадаўжэньнем абмежаваньняў на палёты ў паветранай прасторы Катару.
Таксама адзначаецца, што працягваюць дзейнічаць абмежаваньні на палёты ў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, таму рэйс «Белавія» ў Дубай і назад на 3 сакавіка скасаваны.
Раней паведамлялася, што чартарны рэйс B29301 Менск-Доха, заплянаваны на 2 сакавіка, па ўзгадненьні з турапэратарам будзе выкананы без пасажыраў. Зваротным рэйсам B29302 Доха-Менск авіякампанія і заказчык рэйсу мелі намер вывезьці турыстаў, якія ўжо знаходзяцца ў горадзе Доха.
Кампанія таксама паведамляла пра скасаваньне рэйсу ў у Тэль-Авіў 5 сакавіка, бо авіяцыйныя ўлады Ізраілю працягнулі забарону на палёты над тэрыторыяй краіны да 6 сакавіка.
У «Белавія» нагадваюць, што сачыць за актуальным часам вылету-прылёту можна ў раздзеле «Таблё вылету-прылёту» на сайце belavia.by.