Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы арыштавалі групу з 13 тэлефонных махляроў, у тым ліку беларусаў

Мабільны тэлефон, архіўнае фота
Мабільны тэлефон, архіўнае фота

Нацыянальная падатковая адміністрацыя Польшчы (KAS) і Цэнтральнае бюро па барацьбе з кібэрзлачыннасьцю (CBZC) заявілі, што ліквідавалі міжнародную злачынную групоўку.

Як паведамляе Падатковая служба Ўроцлава, усяго арыштавалі 13 асоб, сярод іх грамадзяне Польшчы, Украіны і Беларусі.

Іх падазраюць у адмываньні махлярскіх сродкаў, пераводзе іх на замежныя банкаўскія рахункі і ў крыптавалюты.

Іх падазраюць таксама у стварэньні фальшывага «кантакт-цэнтру».

«Яны зьвязваліся з пацярпелымі па тэлефоне, выдаючы сябе за банкаўскіх служачых. Падчас званкоў злачынцы паведамлялі ахвярам пра меркаваную кібэратаку на іх банкаўскія рахункі. Яны заклікалі іх неадкладна перавесьці грошы на так званыя тэхнічныя рахункі, нібыта для „бясьпекі сваіх сродкаў“. Насамрэч сродкі пераводзіліся на рахункі, кантраляваныя злачынцамі», — піша польская Падатковая служба.

Падазраваным прад’яўлена абвінавачваньне ва ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групе і зьдзяйсьненьні шматлікіх эпізодаў махлярства і адмываньня грошай.

Максымальнае пакараньне па гэтых абвінавачваньнях — 15 гадоў пазбаўленьня волі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG