Судзяць журналіста Дабравольскага
27 лютага пачынаецца судовы працэс над палітзьняволеным журналістам Паўлам Дабравольскім. Паседжаньне заплянаванае ў Менскім гарадзкім судзе. Палітвязьня абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве», піша «Вясна».
Журналіст раней працаваў як на беларускія, так і на замежныя СМІ. Апошняе месца працы Дабравольскага ў Беларусі — незалежная інфармацыйная кампанія БелаПАН, частку супрацоўнікаў якой у 2021 годзе КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваньнем».
Павел Дабравольскі быў затрыманы ў Менску 22 студзеня 2025 году — празь некалькі месяцаў пасьля вяртаньня на радзіму.
Пачынаюць завочна судзіць Арцёма Шабунёва
33-гадоваму Арцёму Шабунёву інкрымінавалі ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэксу («распальваньне варожасьці»), арт. 364 («гвалт або пагроза прымяненьня гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных справаў»), ч. 1 арт. 366 («гвалт або пагроза прымяненьня гвалту ў дачыненьні да службовай асобы»), арт. 369 («абраза прадстаўніка ўлады»).
Судовы працэс пачынаецца 27 лютага ў Магілёўскім абласным судзе, піша «Вясна».
Двух былых кіраўнікоў Intex-Press асудзілі на вялікія тэрміны
У Берасьцейскім абласным судзе 26 лютага 2026 году агучылі прысуд былым кіраўнікам баранавіцкага парталу навін BAR24, а раней — незалежнай газэты Intex-Press, Уладзімеру Янукевічу і Андрэю Пакаленку.
Судовы працэс над мэдыямэнэджарамі пачаўся 3 лютага 2026 году і праходзіў у закрытым рэжыме, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Абодвух абвінавацілі ў «здрадзе дзяржаве» (арт. 356 Крымінальнага кодэксу). Уладзіміру Янукевічу суд прызначыў 14 гадоў пазбаўленьня волі і 3000 базавых велічыняў (135 тысячаў рублёў) штрафу на карысьць дзяржавы, Андрэю Пакаленку — 12 гадоў і 1000 базавых велічыняў (45 тысячаў рублёў) штрафу. Таксама ёсьць інфармацыя пра агульнае спагнаньне зь іх каля 200 тысяч рублёў.
Зьмест абвінавачаньня невядомы.
Рэдакцыя Intex-press сутыкнулася з праблемамі ў працы пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году.
У сьпіс «экстрэмістаў» улады дадалі яшчэ 33 чалавекі
- Арцём Аліферавіч — 19 гадоў
- Юрый Анісаў — 45 гадоў
- Вячаслаў Бандарчук — 19 гадоў
- Натальля Бачурынская — 50 гадоў
- Павел Баярын — 47 гадоў
- Уладзіслаў Варонін — 19 гадоў
- Павел Вераскоўскі — 27 гадоў
- Аляксандар Віткоўскі — 42 гады
- Віталь Выпражкін — 40 гадоў
- Аляксей Гарошка — 41 год
- Уладзімір Дзенісенка — 49 гадоў
- Дзяніс Дзянісенка — 27 гадоў
- Ігар Дзегцяронак — 30 гадоў
- Андрэй Ільюшчанка — 37 гадоў
- Дзьмітры Каваленка — 38 гадоў
- Дзьмітры Каліноўскі — 48 гадоў
- Міхаіл Кароль — 38 гадоў
- Павел Кніга — 35 гадоў
- Андрэй Коваль — 52 гады
- Дзьмітры Кондрусь — 35 гадоў
- Вольга Корбут — 46 гадоў
- Аляксандар Леановіч — 37 гадоў
- Уладзімір Магронаў — 24 гады
- Павел Марозаў — 40 гадоў
- Аляксей Мацукевіч — 39 гадоў
- Андрэй Пашкевіч — 42 гады
- Іван Петраневіч — 34 гады
- Андрэй Пісарык — 52 гады
- Ірына Пратасавіцкая (Мініх) — 41 год
- Аляксандар Сідарэвіч — 42 гады
- Аліна Сьмярчынская — 29 гадоў
- Валерый Хацкевіч — 31 год
- Аляксей Чарэшнеў — 26 гадоў
Цяпер у «экстрэмісцкім» сьпісе 6353 чалавекі, паведаміла «Вясна».