Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка з Пуціным паабяцалі прамыя цягнікі паміж двума беларускімі гарадамі і Смаленскам

Вакзал у Віцебску, архіўнае фота
Вакзал у Віцебску, архіўнае фота

Рашэньне аб прыгарадных чыгуначных зносінах паміж Віцебскам і Смаленскам, а таксама Воршай і Смаленскам прынята Вышэйшым дзяржаўным саветам Саюзнай дзяржавы.

Па выніках пасяджэньня ў Маскве 26 лютага падпісаны адпаведны дэкрэт Вышэйшага дзяржаўнага савету, перадае БелТА.

Паводле ТАСС, кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін адзначыў, што транспартная сетка, якая злучае Расею і Беларусь, пашыраецца: «У гэтым рэчышчы ідзе і прыманае Дзяржсаветам рашэньне аб узнаўленьні прамых прыгарадных чыгуначных зносін паміж суседнімі рэгіёнамі Расеі і Беларусі».

Рэгіянальныя цягнікі ў Смаленск з Воршы і Віцебску адмянілі вясной 2013 году. Але да 2020-га заставаліся цягнікі да першых расейскіх станцый: Віцебск — Рудня і Ворша — Краснае. Іх скасавалі праз пандэмію вясной 2020 году.

З 2024 году і ў аршанскім, і ў віцебскім кірунках ходзяць прыгарадныя цягнікі з Смаленску да першых станцый у Беларусі (Завольша і Асінаўка).

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG