Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка сустрэўся з Пуціным. Адразу ж прагучалі заявы пра «ваенную бясьпеку»

Аляксандр Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін (зьлева). Масква, 26 лютага 2026
Аляксандр Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін (зьлева). Масква, 26 лютага 2026

Аляксандар Лукашэнка ў Маскве сустрэўся з кіраўніком Расеі Ўладзімірам Пуціным.

«РФ і Беларусь будуць рабіць усё неабходнае, каб была гарантавана ваенная бясьпека Саюзнай дзяржавы», — цытуе Пуціна расейскае дзяржаўнае агенцтва ТАСС.

Расейскі лідэр заявіў, што надзейны падмурак для саюзьніцтва Расеі і Беларусі створаны міждзяржаўнай Дамовай аб гарантыях бясьпекі ў рамках Саюзнай дзяржавы, які ўступіў у сілу ў 2025 годзе.

Масква і Менск разам супрацьстаяць санкцыйнаму ціску і выступаюць за фармаваньне шматпалярнага сьвету, заявіў Пуцін пазьней, выступаючы на пасяджэньні Вышэйшага дзяржаўнага савету Саюзнай дзяржавы.

У сваю чаргу, Беларускае дзяржаўнае агенцтва БелТА піша, што Лукашэнка «згадаў пра пачатак практычнай рэалізацыі дамовы аб гарантыях бясьпекі ў рамках Саюзнай дзяржавы, у сьнежні заступіў на баявое дзяжурства ў Беларусі ракетны комплекс „Арэшнік“».

«Геапалітычны расклад аб’ектыўна ставіць перад дзьвюма краінамі задачу быць гатовымі сумесна рэагаваць на любыя выклікі», — цытуе Лукашэнку ТАСС.

Пуцін таксама заявіў, што Расея і Беларусь маюць намер падпісаць дакумэнт аб арганізацыі сумеснай абароны сваіх грамадзян ад перасьледу з боку іншых краін.

  • Улады Беларусі падтрымалі Расею ў яе поўнамаштабнай агрэсіі супраць Украіны зь лютага 2022 году, надалі тылавыя паслугі, дарогі, сваю тэрыторыю, вайсковыя базы і аэрадромы для нападу.
  • Аляксандар Лукашэнка адкрыта падтрымлівае дзеяньні Расеі. Беларусь таксама абвінавачваюць у дапамозе Расеі пры вывазе ўкраінскіх дзяцей.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG