Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі рэзка паменела індывідуальных прадпрымальнікаў

Менск, архіўнае фота
Менск, архіўнае фота

Скарачэньне датачыць індывідуальных прадпрымальнікаў (ІП) усіх відаў дзейнасьці.

Як паведаміў Белстат, колькасьць індывідуальных прадпрымальнікаў (ІП) у першым квартале 2026 году ў параўнаньні зь першым кварталам 2025 году зьнізілася амаль на 14%.

Скарачэньне ліку ІП адбылося ўва ўсіх відах дзейнасьці. Найбольш зьнізілася колькасьць ІП у галіне інфармацыі і сувязі — на 34,2%, у гуртовым і раздробным гандлі — на 15%, у навуковай і тэхнічнай дзейнасьці — на 22%, у будаўніцтве — на 14,3%.

Пераходу ІП ў юрыдычныя асобы ў першым квартале 2026 года амаль не назіралася. Колькасьць юрыдычных асобаў у першым квартале 2026 году ў параўнаньні зь першым кварталам мінулага году павялічылася толькі на 3,3%.


Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG