Як паведамляе Люстэрка, памер дапамогі на пахаваньне зьнізіцца да 2757,1 рубля. Гэтая сума на 355,6 рубля меншая, чым у лютым.
Прыкметнае зьніжэньне гэтых выплат зьвязанае з падзеньнем сярэдняга заробку па краіне ў студзені ў параўнаньні са сьнежнем.
У Беларусі памер дапамогі на пахаваньне роўны сярэдняму заробку па краіне за пазамінулы месяц (адносна месяца наступленьня сьмерці). У сакавіку будуць браць за аснову выплаты за студзень.
Сярэдні заробак за сьнежань мінулага году склаў 3117,2 рубля, а за студзень 2026 — 2757,1 рубля.
Цэны ў Беларусі за першы месяц 2026 году вырасьлі на 0,5%. Інфляцыя за 2025 год у Беларусі, паводле афіцыйных крыніц, склала 6,8%, што перавысіла паказьнікі, заплянаныя ўрадам.
Форум