Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МНС паведамляе пра тры пажары ад учорашняга вечара

Кадр зь відэа МНС з пажару ў Салігорскім раёне
Кадр зь відэа МНС з пажару ў Салігорскім раёне

Пацярпелыя былі, але абышлося без ахвяраў.

Як паведаміла Міністэрства ў надзвычайных сытуацыях, увечары 21 лютага адбыўся пажар у пяціпавярховым інтэрнаце на вуліцы Кірава ў Мсьціславе. Работнікі МНС праз акно зь першага паверху ўратавалі двух мужчын і перадалі іх мэдыкам. З будынку эвакуавалі 68 чалавек, у тым ліку 15 дзяцей. Мэдычная дапамога ім не спатрэбілася.

Таксама ўвечары адбыўся пажар у кватэры на пятым паверсе дзевяціпавярховага дома на вуліцы Жукава ў Баранавічах. Работнікі МНС і праваахоўнікі эвакуавалі 16 чалавек, зь іх 4 дзіцяці. Зь іх ніхто не пацярпеў.

Маці гаспадара жытла, дзе адбыўся пажар, уратаваў відавочца здарэньня. Жанчыну шпіталізавалі, як і яе сына, які выбраўся з кватэры сам і атрымаў апёкі.

А ўначы адбыўся пажар на фэрме ў аграгарадку Старыя Цярушкі ў Салігорскім раёне. Работнікі МНС і гаспадаркі эвакуавалі 54 цяляці, жывёлы не пацярпелі.

Ва ўсіх гэтых выпадках прычыны здарэньняў пакуль ня вызначаныя.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG