Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У адным з раёнаў Менску прарвала водаправод. Рамантавалі амаль 12 гадзін

Вуліца Ташкенцкая ў Менску. Ілюстрацыйнае фота
Вуліца Ташкенцкая ў Менску. Ілюстрацыйнае фота

У адміністрацыі Заводзкага раёну Менску паведамілі аб аднаўленьні водазабесьпячэньня, якое спынілася ўвечары 19 лютага ў выніку прарыву водаправоднай сеткі на вуліцы Ташкенцкай, 22.

Як вынікае з афіцыйных паведамленьняў, у выніку затапіла пад’язныя шляхі да некалькіх жылых дамоў.

У адміністрацыі сьцьвярджаюць, што ўвесь час, пакуль ішоў рамонт, жыхарам падвозілі пітную ваду.

Аб аднаўленьні водазабесьпячэньня паведамілі бліжэй да 7-й раніцы 20 лютага.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG