Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Міністэрстве энэргетыкі паведамілі, што ў Менску цалкам аднавілі ацяпленьне. Праз чатыры дні пасьля аварыі


Менск. Ілюстрацыйнае фота
Менск. Ілюстрацыйнае фота

У Міністэрстве энэргетыкі Беларусі паведамілі аб завяршэньні ўсіх работ для аднаўленьня цепламагістралі, праз аварыю на якой 19 студзеня некалькі раёнаў Менску засталіся безь цяпла.

Як адзначаецца ў паведамленьні ведамства, цяпер сыстэма забесьпячэньня сталіцы цяплом функцыянуе ў штатным рэжыме, а гідраўлічныя і тэмпэратурныя парамэтры адпавядаюць нормам.

«Забясьпечана стабільная падача цяпла», — дадалі ў Міністэрстве энэргетыкі.

У аднаўленьні цеплатрасы ўсе гэтыя дні ўдзельнічалі больш за 200 адмыслоўцаў, аварыйныя брыгады працавалі дзень і ноч.

Пасьля аварыі 19 студзеня на адной зь менскіх цепламагістраляў зьнікла цяпло ў Фрунзэнскім (вуліцы Шаранговіча, акадэміка Фёдарава, Скрыпнікава, Лабанка) і Кастрычніцкім (вуліца Чкалава) раёнах.

20 студзеня пачалі дэмантаж пашкоджанага ўчастку цеплатрасы і ўсталяваньне новага кампэнсаторнага трубаправоду. Гэта рабілі яшчэ і 21 студзеня.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG