Такія ўмовы надвор’е ў мястэчку Лівіньё спачатку прымусілі арганізатараў адкласьці старт. Затым, калі стала ясна, што праясьненьня найбліжэйшым часам ня будзе, спаборніцтвы перанесьлі на 18 лютага.
Арганізацыйны камітэт Алімпіяды назваў прычынай хваляваньне за бясьпеку спартоўцаў. Пры вялікім падзеньні сьнегу спаборніцтвы ў лыжнай акрабатыцы маглі бы стаць прычынай траўмаў ці няўдалых выступленьняў атлетак.
На спаборніцтвы ў гэтым відзе заяўленыя тры беларускі — Ганна Гуськова, Ганна Дзяруга і Анастасія Андрыянава. Усе яны, нагадаем, выступаюць пад нэўтральным сьцягам з прычыны санкцыяў, накладзеных на Беларусь за саўдзел у вайне Расеі супраць Украіны.
Пазьней Аргкамітэт назваў дакладны час стартаў 18 лютага. А 12-й гадзіне пачнецца змаганьне ў першай кваліфікацыйнай групе, а 12:45 у другой. На 15:00 пастаўленыя фінальныя спробы.
Форум