33-гадовая Марына Зуева выступіла на стаерскай дыстанцыі 5000 мэтраў. Пасьля свайго забегу яна была сярод лідэрак, але далей стартавалі фаварыткі забегу, якія апярэдзілі беларуску.
Другі залаты мэдалі здабыла італьянка Франчэска Лёлябрыджыда. Адставаньне Зуевай ад алімпійскай чэмпіёнкі склала 11,53 сэкунды. Срэбра ў Мэрэл Конійн зь Нідэрляндаў. Замкнула тройку Віклунд Ранье з Нарвэгіі.
Гэта ўжо другі старт на Алмпіядзе для Зуевай. Раней яна заняла 15 месца на дыстанцыі 3000 мэтраў.
Цягам двух апошніх гадоў Зуева трэніруецца ў Кітаі, куды перабраўся на працу экс-галоўны трэнэр зборнай Беларусі Сяргей Мінін.
На Алімпіядзе сёлета сем прадстаўнічак Беларусі, усе яны выступаюць пад нэўтральным сьцягам праз санкцыі міжнароднага алімпійскага камітэту супраць Беларусі за ўдзел у расейскай агрэсіі супраць Украіны.
17–18 лютага пройдуць спаборніцтвы фрыстайлістак Ганны Гуськовай, Анастасіі Андрыянавай і Ганны Дзяругі. Экспэрты лічаць, што Гуськова, якая выйграла Алімпіяду ў 2018 годзе і мела срэбра ў 2022-м, мае найбольш шанцаў на мэдаль з усіх беларусак, якія сёлета трапілі на гульні. Гуськова выйдзе на кваліфікацыйныя выступленьні 17 лютага а 12:45. Фінал у фрыстайлістак заплянаваны на 15:30 серады 18 лютага.
На 17–19 лютага заплянаваныя выступы ў фігурным катаньні, ад Беларусі ўдзельнічае Вікторыя Сафонава. 17-га яна прадставіць кароткую праграму, а 19-га — адвольную.
18 лютага ў гарналыжным слаламе стартуе Марыя Шканава, для яе гэта ўжо пятая Алімпіяда.
Форум