Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бабарыка пасьля сустрэчы з Калесьнікавай і Ціханоўскай апублікаваў свой «маніфэст»

Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася зь Віктарам Бабарыкам і Марыяй Калесьнікавай, каб абмеркаваць «стратэгію і спосабы ўзмацненьня дэмакратычнага руху».
Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася зь Віктарам Бабарыкам і Марыяй Калесьнікавай, каб абмеркаваць «стратэгію і спосабы ўзмацненьня дэмакратычнага руху».

Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася зь Віктарам Бабарыкам і Марыяй Калесьнікавай, каб абмеркаваць «стратэгію і спосабы ўзмацненьня дэмакратычнага руху»

У сацсетцы X Сьвятлана Ціханоўская падзялілася фота сваёй сустрэчы з Віктарам Бабарыкам і Марыяй Калесьнікавай.

«Мы размаўлялі аб стратэгіі і як узмацніць дэмакратычны рух. Разам мы працягнем змагацца за свабоду палітычных зьняволеных і ўсіх беларусаў», — напісала яна.

Віктар Бабарыка тым часам падзяліўся думкамі, з чым «ідзе ў палітыку». Ён удаладніў, што гэта не палітычная заява і не рашэньне «заставацца» ў палітыцы:

«Хацеў бы падзяліцца сваімі думкамі пра тое, чым я пляную займацца ў час, што застаўся мне. Гэта ня будзе дэталёвая «дарожная мапа» маіх крокаў — я паспрабую сфармуляваць мэту і абазначыць магчымасьці яе дасягненьня. Больш за тое, я ня стану пісаць вялікі тэкст, а толькі пазначу стартавую пункт, з якога выйду «ў людзі».

Паводле Бабарыкі ягоная мэта — «нерасейская» (незалежная), бязьядзерная, дэмакратычная Беларусь як неабходны элемэнт бясьпекі Эўропы:

  • «Нерасейская» — амаль поўная залежнасьць Беларусі ад сыравінных рэсурсаў Расеі, а таксама санкцыі з боку разьвітых краін за саўдзел у агрэсіі супраць Украіны прывялі да таго, што наша прадукцыя прадаецца пераважна на рынках «усходняга брата». Гэта істотна абмяжоўвае наш сувэрэнітэт і магчымасьць жыць так, як хочам мы, а ня так, як выгадна камусьці іншаму.
  • «Бяз’ядзерная» — выключэньне з Канстытуцыі артыкулаў пра бяз’ядзерны статус і нэйтралітэт краіны фактычна прывяло да таго, што на нас павесілі «пояс шахіда» ў выглядзе «Арэшніка», пульт кіраваньня ад якога знаходзіцца ў Маскве. Акрамя таго, Беларусь зрабілі ворагам для нашых суседзяў і ўсёй Эўропы. У выніку нас успрымаюць як пагрозу, а не як дружалюбную нацыю, што зусім не спрыяе росквіту і паляпшэнню якасці жыцця кожнага чалавека.
  • «Дэмакратычная» — гэта краіна, у якой ёсьць магчымасьць выбіраць шлях разьвіцьця праз фармаваньне агульнага бачаньня ўсімі грамадзянамі, а ня толькі тымі, хто лічыць, што мы яшчэ «не дарасьлі» да такога выбару і што толькі яны ведаюць, што патрэбна гэтаму «народцу». Мы павінны пабудаваць краіну, у якой народ фармулюе запыты да ўлады дзеля дабрабыту людзей, а не ўлада загадвае, што і як нам рабіць дзеля захаваньня самой сябе«.


Бабарыка піша, што ў адрозьненьне ад 2020 года цяпер сытуацыя выглядае значна горшай:

«Але я не лічу яе безнадзейнай. Менавіта таму я займаўся і буду займацца пабудовай такой краіны — незалежна ад сфэры, у якой мае намаганьні будуць найбольш запатрабаваныя».

Бабарыа пры гэты пазыцыянуе сябе як мэнэджэра, які ўмее прапаноўваць бачаньне будучыні, структураваць і фармаваць шляхі руху да пастаўленай мэты, ацэньваць і знаходзіць неабходныя рэсурсы для яе дасягненьня (людзей, каманды, інструмэнтарый і г.д.), арганізоўваць працу, кантраляваць ход выкананьня, уносіць патрэбныя карэкціроўкі.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG