Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская і Бабарыка сустрэліся і правялі перамовы. Шукалі супольнае бачаньне будучыні Беларусі

Віктар Бабарыка і Сьвятлана Ціханоўская
Віктар Бабарыка і Сьвятлана Ціханоўская

На канале Ціханоўскай сустрэча была пададзеная як «працоўная». Тэлеграм-каналы палітыкаў апублікавалі аднолькавыя тэксты пра сустрэчу, але калі ў штабе Ціханоўскай на беларускай мове, тады ў Бабарыкі па-расейску.

Гэта першая асабістая сустрэча Віктара Бабарыкі і Сьвятланы Ціханоўскай. Перад пачаткам працоўнай часткі сустрэчы палітыкі правялі асабістую размову.

«Пасьля гэтага адбылося абмеркаваньне актуальнай павесткі, магчымых крокаў для розных актараў дэмакратычных сілаў, а таксама падыходаў да фармаваньня агульнага бачаньня будучыні Беларусі — такога, у якое змогуць паверыць і беларусы ўнутры краіны і за яе межамі, і міжнародныя партнэры», — гаворыцца на канале Ціханоўскай.

У час сустрэчы
У час сустрэчы
Удзельнікі сустрэчы
Удзельнікі сустрэчы

Таксама абмяркоўваліся пытаньні «стратэгіі дзеяньняў дэмакратычных сілаў».

На тэлеграм-канале Бабарыкі таксама апублікавалі некаторыя здымкі з сустрэчы і з тым самым тэкстам. Але, што адметна, калі на канале Ціханоўскай тэкст быў па-беларуску, дык на канале Бабарыкі — па-расейску.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG