Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Алеся Наўроцкага і Вітольда Бялыніцкага-Бірулі

Вітольд Бялыніцкі-Біруля
Вітольд Бялыніцкі-Біруля

Падзеі 12 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

1974 — арыштавалі Аляксандра Салжаніцына, які быў абвінавачаны ў здрадзе Радзіме і пазбаўлены савецкага грамадзянства. У гэты ж дзень да арышту ён пасьпеў падпісаць свой зварот да суайчыньнікаў «Жыць без ілжы». 13 лютага яго выслалі з СССР (даставілі ў ФРГ самалётам).

1994 — дэбют незалежнай Беларусі на зімовай Алімпіядзе ў Лілегамэры, 15-е месца.

2009 — у ноч з 11 на 12 лютага ў цэнтры «Кардыялёгія» правялі першую ў Беларусі перасадку сэрца.

2015 — у Менску завяршыўся саміт «нармандзкай чацьвёркі» і сустрэча Трохбаковай кантактнай групы па Данбасе. Дамовіліся спыніць агонь і адвесьці цяжкую тэхніку.

У гэты дзень нарадзіліся

1809 Чарлз Дарвін, брытанскі навуковец-прыродазнаўца, заснавальнік эвалюцыйнай тэорыі пра паходжаньне відаў жывёл і расьлін.

1809Абрагам Лінкальн, амэрыканскі прэзыдэнт.

1872 — беларускі мастак і выдатны майстар пэйзажу Вітольд Бялыніцкі-Біруля.

Вітольд Бялыніцкі-Біруля, «Раньняя вясна»
Вітольд Бялыніцкі-Біруля, «Раньняя вясна»

1882Леў Дашкевіч, фотамастак, навуковец, вынаходнік

1937 — беларускі паэт Алесь Наўроцкі.

Алесь Наўроцкі — лекар хуткай дапамогі. 1966 г.
Алесь Наўроцкі — лекар хуткай дапамогі. 1966 г.

1941 — беларускі харавы дырыжор Міхаіл Дрынеўскі.

1942 — беларускі скульптар Генадзь Буралкін.

1969 — беларускі паэт і перакладчык Серж Мінскевіч.

У памяці

1798Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, апошні польскі кароль і вялікі князь літоўскі. Паходзіў зь беларускай шляхты і пахаваны ў Воўчыне каля Высокага.

1804 Імануіл Кант, нямецкі філёзаф.

1984Хуліё Картасар, аргентынскі пісьменьнік.

1921 Рудольф Абіхт, нямецкі філёляг, адзін зь першых папулярызатараў беларускай літаратуры ў Нямеччыне.


XS
SM
MD
LG