Яго перасьледавалі каля трох тыдняў, паведаміла прэсавая служба Пэнтагону.
Карабель падазраюць у перавозцы вэнэсуэльскай нафты ў Кітай насуперак санкцыям. У санкцыйны сьпіс танкер, які ходзіць пад сьцягам Панамы, унесены як частка расейскага «ценевага флёту».
Да «ценевага флёту» адносяцца судны, якія перавозяць расейскую нафту і іншыя рэсурсы і пры гэтым ходзяць пад сьцягамі трэціх краін, дэ-факта, аднак, знаходзячыся пад расейскім кантролем. Сотні такіх караблёў унесены ў санкцыйныя сьпісы ЗША, Эўразьвязу і Вялікай Брытаніі.
9 лютага стала вядома, што праект новага, 20-га пакета санкцый Эўразьвязу супраць Расіі прадугледжвае поўную забарону на паслугі, зьвязаныя з марскімі пастаўкамі расейскай нафты, а таксама ўнясеньне ў санкцыйны сьпіс яшчэ 43 суднаў, якія ЭЗ лічыць часткай расейскага «ценевага флёту». Іх агульны лік мае вырасьці да 640.
Форум