Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўская асацыяцыя аўтаперавозьнікаў зьвернецца да Эўракамісіі па дапамогу ў патрабаваньні ад Менску кампэнсацыі

Літоўскія фуры на спэцстаянцы ў Беларусі
Літоўскія фуры на спэцстаянцы ў Беларусі

Літоўская арганізацыя хоча, каб зь Беларусі спагналі страты, якія панесьлі ўладальнікі фірмаў.

Асацыяцыя падала прадстаўнікам ураду Літвы апошні сьпіс транспартных сродкаў, канфіскаваных у Беларусі, атрыманы ад 149 кампаній, з указаннем нумарных знакаў, тыпу (цягач, прычэп ці іншы), магчымага рынкавага кошту, месца затрыманьня і таго, ці належаць яны асацыяцыі.

Паводле яго слоў, зыходзячы з гэтых зьвестак, улады Беларусі затрымалі 1071 транспартны сродак зь Літвы, зь якіх 575 — паўпрычэпы і 496 — цягачы, піша LRT.

Сьпісы «Лінава» падала ўраду на чарговым супольным паседжаньні, на якім абгаворваўся намер зьвярнуцца да Эўракамісіі, адзначыў прэзыдэнт асацыяцыі Эрландас Мікенас.

Літоўскія фуры затрымалі ў Беларусі ў адказ на рашэньне Літвы закрыць дзяржаўную мяжу з прычыны пастаяннага прылёту паветраных балёнаў з кантрабандай. Нягледзячы на ўжо адкрытую мяжу, рэжым Лукашэнкі дагэтуль не дазваляе літоўскім транспартным сродкам пакідаць краіну з канца кастрычніка 2025 году і скіраваў іх на адмысловыя пляцоўкі, дзе за кожны грузавік або паўпрычэп спаганяецца штодзённая плата ў памеры 120 эўра. Больш за тое, улады Беларусі абяцаюць сканфіскаваць іх праз 4 месяцы.

Міжнародная асацыяцыя перавозьнікаў, абапіраючыся на даныя Беларускай асацыяцыі перавозьнікаў BAMAP, раней паведаміла BNS, што ў Беларусі ўсё яшчэ затрымліваецца каля 2,7 тысячы літоўскіх грузавікоў і паўпрычэпаў.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG