Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рок-опэру «Песьняроў», запісаную ў 1979-м, перавыдалі на вініле

Кружэлка «Гусьляр»
Кружэлка «Гусьляр»

Вядомая расейская гуказапісвальная фірма «Мелодия» перавыдала ўнікальную кружэлку.

Арыгінальны запіс быў зроблены ў 1979 годзе. Гукаапэратарам выступіў Рафаіл Рагімаў. Тады вакальна-інструмэнтальны ансамбаль «Песьняры» запісаў рок-опэру «Гусьляр».

Асновай для твора стала паэма славутага беларускага паэта Янкі Купалы «Курган»: музыку да яе напісаў Ігар Лучанок, а аранжыроўку зрабіў Уладзімер Мулявін.

Пры перавыданьні на фірме правялі рэмастэрынг і рэстаўрацыю гуку. Матрыцы для кружэлак вырабляліся з арыгінальных аналягавых майстар-стужак. У выданьне ўключылі поўны тэкст лібрэта на беларускай і расейскай мовах.

У свой час дзеля гэтага праекту «Песьняры» значна пашырылі інструмэнтальны склад: дадалі духавыя і струнныя інструмэнты, а таксама дадатковую рытм-сэкцыю.

У музыцы традыцыйныя беларускія інструмэнты, такія як цымбалы і жалейка, спалучаюцца з арганам Хамонда і сынтэзатарам Moog, а гусьлі галоўнага героя перададзеныя гукам акустычнай гітары з эфэктам флэнджара, што на той час было наватарскім рашэньнем.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG