У чым абвінавачваюць Махмудыяна, пакуль невядома. Associated Press піша, што яго арыштавалі пасьля таго, як ён і яшчэ 16 чалавек 28 студзеня падпісалі заяву, якая асуджае Вярхоўнага лідэра Ірана аяталу Алі Хаменэі і жорсткае падаўленьне рэжымам пратэстаў.
Паводле зьвестак іранскіх праваабаронцаў, арыштаваныя таксама двое іншых, хто падпісаў заяву — Віда Рабані і Абдулу Мамені.
Рэжысэр фільма «Простая выпадковасьць» Джафар Панахі асудзіў арышт Махмудыяна. «Мехдзі Махмудыян — не проста праваабаронца і вязень сумленьня; ён — сьведка, слухач і рэдкая маральная прысутнасьць — прысутнасьць, адсутнасьць якой адразу ж адчуваецца як унутры турэмных сьцен, так і за іх межамі», — сказаў ён.
Панахі таксама падпісаў заяву ад 28 студзеня. У ім, у прыватнасьці, гаворыцца: «Масавае і сыстэматычнае забойства грамадзян, якія сьмела выйшлі на вуліцы, каб пакласьці канец незаконнаму рэжыму, уяўляе сабой арганізаванае дзяржаўнае злачынства супраць чалавечнасьці».
У Іране, па дадзеных HRAI, па стане на 1 лютага пацьверджана гібель 6842 чалавек падчас пратэстаў, правяраюцца яшчэ 11280 выпадкаў; больш за 11 тысяч чалавек пацярпелі. У нядзелю адміністрацыя прэзыдэнта Ірана Масуда Пезешкіана апублікавала імёны 2986 загінулых. Разыходжаньне з раней прадстаўленымі дадзенымі аб 3117 загінулых, як гаворыцца ў заяве ўладаў, зьвязана з тым, што асобы 131 загінулых яшчэ не ўстаноўлены, а ў некаторых выпадках пэрсанальныя дадзеныя не супадалі са зьвесткамі ў базе рэгістрацыі насельніцтва.
Форум