Дата дня
17 студзеня 1706 году нарадзіўся Бэнджамін Франклін — адзін з айцоў-заснавальнікаў ЗША, палітык, дыплямат, навуковец і выдавец.
Ён быў адным з аўтараў Дэклярацыі незалежнасьці, удзельнічаў у распрацоўцы Канстытуцыі ЗША і як пасол у Францыі забясьпечыў вайсковую і фінансавую падтрымку амэрыканскай рэвалюцыі.
Франклін дасьледаваў электрычнасьць, стварыў громаадвод, акуляры з двума фокусамі і эканамічную печку.
У адной з сатырычных публікацый ён выказаў ідэю раней уставаць летам, каб эканоміць на сьвечках. Гэта адбылося больш як за стагодзьдзе да таго, як навукоўцы ўсур’ёз задумаліся пра пераход на летні час.
Ягоны партрэт ужо 112 гадоў друкуюць на 100-даляравай купюры, праз што Франкліна часта памылкова лічаць адным з амэрыканскіх прэзыдэнтаў, хоць гэтай пасады ён ніколі не займаў.
У гэты дзень
1773 — брытанскі карабель Resolution пад камандай Джэймза Кука ўпершыню дасягнуў Паўднёвага палярнага круга.
1829 — утвораная Беларуская навучальная акруга з цэнтрам у Віцебску — з мэтай рэарганізацыі Віленскай навучальнай акругі і замены польскага ўплыву на расейскі.
1971 — Дзяржаўны акадэмічны музычны тэатар адкрыў у Менску свой першы тэатральны сэзон спэктаклем «Пяе „Жаваранак“» беларускага кампазытара Юрыя Семянякі.
1999 — у мястэчку Безьдзеж (Драгічынскі раён) адкрыўся музэй народнай творчасьці «Безьдзескі фартушок».
У гэты дзень нарадзіліся
1732 — Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, апошні кароль польскі і вялікі князь літоўскі.
1899 — Аль Капонэ, амэрыканскі гангстэр.
1904 — Алесь Якімовіч, паэт і празаік, аўтар апрацовак народных казак.
1915 — Антон Бархаткоў, беларускі жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі.
1933 — Мікола Дубоўскі, пісьменьнік.
1964 — Андрэй Федарэнка, беларускі пісьменьнік. Найбольш вядомы раманамі «Мяжа», «Рэвізія», аповесьцю «Вёска» і гістарычным творам пра Слуцкае паўстаньне «Нічые».
У памяці
1921 — Аляксандар Астрамовіч, сьвятар, паэт, пачынальнік беларускага каталіцкага руху.
2004 — Чэслаў Немэн, польскі музыка, народжаны ў Беларусі.
2021 — Леанід Лыч, гісторык, доктар гістарычных навук.