Ва Ўкраіне ўводзяць рэжым надзвычайнай сытуацыі ў энэргетыцы і мяняюць правілы камэнданцкай гадзіны

Украінская сталіца пасьля новых удараў расейскіх войскаў па энэргетыцы, 9 студзеня 2026 году. Ілюстрацыйнае фота
Украінская сталіца пасьля новых удараў расейскіх войскаў па энэргетыцы, 9 студзеня 2026 году. Ілюстрацыйнае фота

З пачатку 2025 году расейскія войскі атакавалі аб’екты энэргетычнай інфраструктуры Ўкраіны 4500 разоў.

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў аб увядзеньні ў энэргетычнай сфэры рэжыму надзвычайнай сытуацыі.

«Наступствы расейскіх удараў і пагаршэньне ўмоў надвор’я — цяжкія... Будзе створаны штаб па каардынацыі сытуацыі ў Кіеве, які будзе дзейнічаць стала. Увогуле ў энэргетыцы Ўкраіны будзе ўведзены рэжым надзвычайнай сытуацыі», — паведаміў Уладзімір Зяленскі ўвечары 14 студзеня.

Паводле яго, у гарадах, дзе дазваляюць умовы бясьпекі, таксама перагледзяць правілы камэнданцкай гадзіны на час халоднага надвор’я. Прадстаўнікі ўраду неўзабаве павінны прапанаваць свае варыянты, каб людзі з любы час маглі атрымаць неабходную дапамогу, а бізнэс мог плянаваць сваю працу больш рацыянальна.

Ад пачатку поўнамаштабнага ўварваньня зь лютага 2022 году расейскія войскі наносіць удары па энэргетыцы. Увосень 2025 году расейскія абстрэлы ўзмацніліся.

Паводле Міністэрства энэргетыкі Ўкраіны, з пачатку 2025 году расейскія войскі атакавалі аб’екты энэргетычнай інфраструктуры 4500 разоў.


​
XS
SM
MD
LG