Тлумачым з Гурневічам. Ці патрэбная беларусам Ціханоўская

Тлумачым з Гурневічам. Ці патрэбная беларусам Ціханоўская
Тлумачым з Гурневічам. Ці патрэбная беларусам Ціханоўская

У 2020 годзе Ціханоўская стала галоўным сымбалем пратэстаў.

Ці патрэбная беларусам Сьвятлана Ціханоўская? Гэтае пытаньне ўсё часьцей гучыць у беларускіх дыскусіях — як унутры краіны, так і ў дыяспары.

У 2020 годзе Ціханоўская стала галоўным сымбалем пратэстаў, надзеяй для мільёнаў, і многія ўспрымалі яе, як альтэрнатыву Лукашэнку. Але за пяць гадоў настроі істотна зьмяніліся: частка беларусаў расчаравалася, частка аддалілася ад палітыкі, а частка пачала адкрыта крытыкаваць яе і яе Офіс.

Дык што здарылася? Чаму стаўленьне часткі беларусаў да Ціханоўскай зьмянілася? Каб разабрацца, журналіст Дзьмітры Гурневіч прааналізаваў патрабаваньні беларусаў, ацаніў дзейнасьць Офісу, сабраў меркаваньні экспэртаў і паглядзеў, якія чаканьні грамадзтва застаюцца незадаволенымі.

​
XS
SM
MD
LG