Польшча адкрыла мяжу. Беларусь сьвяткуе, быццам выйграла джэкпот

Дзьмітры Гурневіч
Дзьмітры Гурневіч

У дзень, калі Польшча адкрыла два памежныя пераходы з Беларусьсю — «Кузьніца–Брузгі» і «Баброўнікі–Бераставіца», беларуская прапаганда выбухнула радаснымі рэпартажамі і эўфарычнымі водгукамі.

Праз амаль тры гады закрыцьця беларуска-польскай мяжы, на пунктах пропуску зноў пачуўся рух аўтамабіляў, а дзяржаўныя СМІ падавалі гэтае адкрыцьцё як вялікую падзею для ўсёй краіны.

Уся гэтая раптоўная эўфарыя выглядае асабліва кантрасная на фоне папярэдніх гадоў, калі афіцыйная рыторыка пра Польшчу і Эўропу была зусім іншай.

​
XS
SM
MD
LG