Расея атакавала Ўкраіну дронамі, бомбамі і ракетамі. Ёсьць ахвяры

Наступствы адной з атак на Запарожжа
Наступствы адной з атак на Запарожжа

Атакі расейцаў на цывільную інфраструктуру Ўкраіны не спыняюцца.

24 верасьня на прыфрантавую Канстанцінаўку расейцы скінулі тры авіябомбы ФАБ-250. Два мірныя жыхары загінулі, яшчэ восем атрымалі раненьні. Пашкоджаныя дзясяткі прыватных і шматкватэрных дамоў, паведаміў кіраўнік Данецкай адміністрацыі.

У Запароскай вобласьці дрон трапіў у прыватны дом. Загінула 68-гадовая жанчына.

Расейскія вайскоўцы нанесьлі камбінаваны ўдар, у тым ліку двума ракетамі «Іскандэр», па адным з навучальных падразьдзяленьняў сухапутных войскаў Украіны. Адна зь іх трапіла дакладна ў схоў, некалькі салдат загінулі — дакладную лічбу Сухапутныя войскі пакуль не назвалі.

Раней таксама стала вядома пра абстрэл Сумскай вобласьці, пры якім былі параненыя два чалавекі.

​
XS
SM
MD
LG