Эўрапейскія краіны павінны адмовіцца ад закупак расейскай нафты і газу, калі яны хочуць, каб Вашынгтон узмацніў жорсткасьць санкцыі супраць Масквы. Пра гэта ў размове з Financial Times сказаў міністар энэргетыкі ЗША Крыс Райт.
Ён падкрэсьліў, што даходы ад экспарту энэргарэсурсаў Расея можа выкарыстоўваць для фінансаваньня ваеннай апэрацыі. Па словах міністра, у выпадку, калі Эўропа перастане купляць расейскае паліва, гэта акажа станоўчы ўплыў і падштурхне ЗША да больш агрэсіўных санкцый.
У якасьці альтэрнатывы Райт прапанаваў замяніць расейскія энэргарэсурсы амэрыканскім звадкаваным прыродным газам, бэнзінам і іншымі прадуктамі. Паводле яго слоў, гэта дазволіць ЭЗ выканаць умовы гандлёвага пагадненьня з ЗША, згодна зь якім эўрапейскія краіны павінны закупіць амэрыканскія энэрганосьбіты на суму 750 мільярдаў даляраў да канца 2028 году.
ЗША лічаць, што такі сцэнар выгадны Эўропе і з эканамічнага пункта гледжаньня.
Крыніцы Associated Press раней паведамлялі, што 8 верасьня група эўрапейскіх чыноўнікаў на чале з прадстаўніком ЭЗ па санкцыях Дэвідам О’Саліванам адправіцца ў Міністэрства фінансаў ЗША для абмеркаваньня магчымых мер эканамічнага націску на Расею, у тым ліку новых санкцый.
Пытаньне абмежаваньняў раней узьнімалася прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам на анлайн-сустрэчы з эўрапейскімі лідэрамі 4 верасьня. Па яе выніках прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон заявіў, што калі Масква працягне ўхіляцца ад канкрэтных мірных перамоваў, ЗША і ЕЭпа сумесна ўвядуць дадатковыя санкцыі, каардынуючы дзеяньні ў рамках першасных і другасных мер.
Трамп у нядзелю сьцьвярджальна адказаў на пытаньне журналістаў аб тым, ці гатовы ён перайсьці да «другога этапу» санкцый у дачыненьні да Расеі ў сувязі зь яе вайной супраць Украіны.
Форум
Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Форум