Расейскія войскі зноў атакавалі Ўкраіну дронамі, ёсьць ахвяры

Украінскія пажарнікі тушаць пажар у жылым доме пасьля расейскай ракетнай атакі. Ліпень 2025 году
Украінскія пажарнікі тушаць пажар у жылым доме пасьля расейскай ракетнай атакі. Ліпень 2025 году

Расейцы ў ноч на 18 ліпеня атакавалі Запароскую, Днепрапятроўскую і Харкаўскую вобласьці Ўкраіны. Вядома, што загінулі два чалавекі, сямёра параненыя.

Кіраўнік Запароскай абласной вайсковай адміністрацыі Іван Фёдараў паведаміў, што ў Запароскім раёне ў выніку атакі бесьпілётнікамі тыпу «Шахед» узьніклі пажары, разбураныя нежылыя будынкі. Пацярпеў 79-гадовы мужчына.

Акрамя таго, паводле Фёдарава, расейскія вайскоўцы ўдарылі кіраванымі авіябомбамі ў жылую забудову Стэпнагорскай грамады, у некалькіх шматпавярховых дамах адбыліся пажары, загінуў 64-гадовы мужчына.

Бесьпілётнікі таксама атакавалі Паўлаградзкі раён Днепрапятроўскай вобласьці. З словаў кіраўніка вайсковай адміністрацыі Сяргея Лысака, пашкоджана транспартнае прадпрыемства, загінуў 52-гадовы мужчына, яшчэ двое пацярпелі. Украінская чыгунка ўдакладняе, што расейскі дрон пацэліў у электравоз, загінуў машыніст, а яго памочнік паранены.

У горадзе Чугуеве Харкаўскай вобласьці расейскія вайскоўцы ўдарылі ў адзін з жылых мікрараёнаў, паведаміла мэр гораду Галіна Мінаева.

«На гэты раз ёсьць 4 параненыя, якім ужо надаюць мэдычную дапамогу. Пашкоджаны жылыя дамы, участак сямейнага лекара і навучальная ўстанова», — напісала яна.

Расейскія войскі рэгулярна абстрэльваюць Украіну з розных відаў узбраеньня — ударнымі дронамі, ракетамі, кіраванымі авіябомбамі.

Кіраўніцтва Расеі адмаўляе тое, што расейская армія наносіць мэтанакіраваныя ўдары па цывільнай інфраструктуры і мірным насельніцтве.

Украінская ўлада і міжнародныя арганізацыі кваліфікуюць гэтыя ўдары як ваенныя злачынствы Расейскай Фэдэрацыі і пераконваюць, што яны маюць мэтанакіраваны характар.


​
XS
SM
MD
LG