З пачатку вайны Расеі супраць Украіны на фронце загінулі 118 139 расейскіх вайскоўцаў. Сярод іх — 523 іншаземцы з 28 краін, якія ня мелі расейскага грамадзянства на момант падпісаньня кантракту.
Пра гэта гаворыцца ў новай справаздачы BBC, «Медиазоны» і каманды валянтэращ, якія вядуць падлік страт вайсковаслужбоўцаў па адкрытых крыніцах.
Найбольшая колькасьць загінулых іншаземцаў прыпадае на грамадзян Таджыкістану (72) і Ўзбэкістану (66). Больш за палову зь іх трапілі на фронт з расейскіх калёній, падпісаўшы кантракты, часьцей за ўсё з ПВК «Вагнер».
З 2023 году вярбоўкай зьняволеных займаецца Міністэрства абароны Расеі. Па дадзеных праваабаронцаў, удзел у вайне мігрантам нярэдка прапануюць у абмен на зьняцьце забароны на ўезд, ануляваньне выдварэньня або паскоранае атрыманьне грамадзянства.
Сярод загінулых таксама 70 грамадзян Нэпалу, больш за 60 выхадцаў з Грузіі — пераважна ўраджэнцаў самаабвешчаных Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі; 54 грамадзяніны Ўкраіны — пераважна зьняволеных, якія жылі на тэрыторыях падкантрольных Кіеву да лютага 2022 году.
Ваюючыя на баку Расеі жыхары анэксаванага Крыму, Данецкай, Луганскай, Херсонскай і Запароскай абласьцей Украіны ўлічваюцца асобна і ў зводцы не адлюстраваныя.
У сьпісах загінулых таксама лічыцца амэрыканец Майкл Глос, сын дзеючага намесьніка дырэктара ЦРУ. Глос падпісаў кантракт у верасьні 2023 году і загінуў у красавіку 2024-га.
Таксама адзначаецца, што, паводле ацэнкі паўднёвакарэйскай разьведкі, на баку Расеі маглі загінуць каля 600 салдат з КНДР, аднак іх асобы ўстанавіць пакуль не ўдалося.
Інфармацыя ўкраінскага боку або разьведак заходніх краін у статыстыцы не выкарыстоўвалася. Рэальныя страты расейскіх і замежных вайскоўцаў значна вышэйшыя.
Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіё 10 ліпеня 2025 год пасьля сустрэчы з кіраўніком расейскага МЗС Сяргеем Лаўровым заявіў, што Расея страціла на вайне 100 тысяч чалавек загінулымі толькі са студзеня 2025 году. Паводле слоў Рубіё, ва Ўкраіны страты меншыя, але ўсё роўна «вельмі значныя».
Масква і Кіеў аб сваіх стратах афіцыйна паведамляюць
Форум