Расея нанесла новы ўдар па ўкраінскім горадзе Самар: 5 чалавек загінулі, яшчэ 20 параненыя

Выратавальнікі эвакуююць параненага ў выніку расейскага абстрэлу Днепрапятроўскай вобласьці 24 чэрвеня 2025 году. Архіўнае фота
Выратавальнікі эвакуююць параненага ў выніку расейскага абстрэлу Днепрапятроўскай вобласьці 24 чэрвеня 2025 году. Архіўнае фота

Першая расейская атака на гэты горад адбылася 24 чэрвеня.

Расейскія войскі нанесьлі новы ракетны ўдар па горадзе Самар Днепрапятроўскай вобласьці.

Як паведаміў кіраўнік Днепрапятроўскай вобласьці Сяргей Лысак, цяпер у выніку расейскага ракетнага абстрэлу загінулі 5 мірных жыхароў і 23 атрымалі раненьні, чатыры чалавекі знаходзяцца ў цяжкім стане.

У часе папярэдняй атакі расейскіх войскаў на гэты горад, якая адбылася 24 чэрвеня, загінулі 2 чалавекі і 14 атрымалі раненьні. У той жа дзень расейцы ўдарылі і па Дніпры, дзе загінулі больш як 20 чалавек і яшчэ амаль 300 атрымалі раненьні.

Расейскія войскі рэгулярна абстрэльваюць Украіну з розных відаў узбраеньня — ударнымі дронамі, ракетамі, кіраванымі авіябомбамі.

Кіраўніцтва Расеі зьняпраўджвае тое, што расейская армія наносіць мэтанакіраваныя ўдары па цывільнай інфраструктуры і мірным насельніцтве.

Украінская ўлада і міжнародныя арганізацыі кваліфікуюць гэтыя ўдары як ваенныя злачынствы Расейскай Фэдэрацыі і пераконваюць, што яны маюць мэтанакіраваны характар.

​
XS
SM
MD
LG