Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ахвярамі агрэсіі Расеі сталі ня меней за 618 украінскіх дзяцей,— пракуратура Ўкраіны

На месцы расейскай ракетнай атакі па Крывым Рогу, падчас якой загінула 9 дзяцей
На месцы расейскай ракетнай атакі па Крывым Рогу, падчас якой загінула 9 дзяцей

Не менш як 618 дзяцей загінулі ва Ўкраіне ў выніку поўнамаштабнай расейскай агрэсіі, паведаміў 14 красавіка Офіс генэральнага пракурора Ўкраіны.

Паводле дадзеных ведамства, як мінімум 1884 дзіцяці атрымалі раненьні, паведамляе Ўкраінская служба Радыё Свабода.

«13 красавіка ў выніку абстрэлу Сум загінулі два хлопчыкі ва ўзросьце 11 і 17 гадоў, параненыя 15 дзяцей: сем дзяўчынак ва ўзросьце ад 1 да 14 гадоў і восем хлопчыкаў ад 7 да 16 гадоў. 10 красавіка ў выніку абстрэлу пасёлка Азёрнае Жытомірскай вобласьці пацярпела 13-гадовая дзяўчынка, 10 красавіка ў выніку абстрэлу горада Нікапаль Днепрапятроўскай вобласьці паранены 16-гадовы хлопчык», — гаворыцца ў заяве Офіса генпракурора Ўкраіны, апублікаванай 14 красавіка.

5 красавіка пасьля ўдару па горадзе Крывы Рог, ахвярамі якога сталі дзевяць дзяцей, пракуратура Ўкраіны паведамляла аб 616 загінуўшых і 1863 параненых дзецях.

Кіраўніцтва Расеі адмаўляе, што расейскае войска падчас поўнамаштабнай вайны наносіць прыцэльныя ўдары па грамадзянскай інфраструктуры Ўкраіны, забіваючы мірных жыхароў і руйнуючы шпіталі, школы, дзіцячыя сады, аб’екты энэргетыкі і водазабесьпячэньня.

Украінскія ўлады і міжнародныя арганізацыі кваліфікуюць гэтыя ўдары як ваенныя злачынствы Расейскай Фэдэрацыі і падкрэсьліваюць, што яны маюць мэтанакіраваны характар.

Па дадзеных ААН, з пачатку студзеня па канец сакавіка 2025 года ва Ўкраіне ў выніку агрэсіі Расеі загінулі 413 мірныя жыхары, больш за 2000 атрымалі раненьні. Гэта на 30 працэнтаў больш у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага года.

Наступствы ракетнай атакі Расеі на цэнтар гораду Сумы. ФОТА

Згарэлы аўтобус на вуліцы гораду Сумы
1/10

Згарэлы аўтобус на вуліцы гораду Сумы

Цела загінулай жанчыны ў салёне аўтобуса

2/10

Цела загінулай жанчыны ў салёне аўтобуса

Целы загінулых на вуліцах Сумаў. Кіраўнік Сумскай абласной адміністрацыі паведаміў, што больш за ўсё людзей загінулі ў тралейбусе. У той час, калі Расея нанесла ўдар па горадзе, шмат хто вяртаўся з царквы, адзначыў ён.

3/10

Целы загінулых на вуліцах Сумаў. Кіраўнік Сумскай абласной адміністрацыі паведаміў, што больш за ўсё людзей загінулі ў тралейбусе. У той час, калі Расея нанесла ўдар па горадзе, шмат хто вяртаўся з царквы, адзначыў ён.

Адна з ахвяраў расейскай ракетнай атакі на цэнтар Сумаў.

4/10

Адна з ахвяраў расейскай ракетнай атакі на цэнтар Сумаў.

Згарэлая машына

5/10

Згарэлая машына

У выніку абстрэлу пацярпеў будынак Сумскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У выніку ўдару пашкоджана шмат гістарычных будынкаў. Таксама пацярпелі будынак дзіцячага тэатру, унівэрсытэцкая бібліятэка, Інстытут фізыкі, царква.
6/10

У выніку абстрэлу пацярпеў будынак Сумскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У выніку ўдару пашкоджана шмат гістарычных будынкаў. Таксама пацярпелі будынак дзіцячага тэатру, унівэрсытэцкая бібліятэка, Інстытут фізыкі, царква.

Ахвяра расейскай атакі на Сумы

Начальнік галоўнага ўпраўлення выведкі (ГУР) Міністэрства абароны Ўкраіны Кірыла Буданаў паведаміў, што ўдар па цэнтры Сумаў дзьвюма балістычнымі ракетамі «Іскандэр-М» 13 красавіка нанесьлі расейскія вайскоўцы з складу 112-й і 448-й ракетных брыгадащ.
7/10

Ахвяра расейскай атакі на Сумы

Начальнік галоўнага ўпраўлення выведкі (ГУР) Міністэрства абароны Ўкраіны Кірыла Буданаў паведаміў, што ўдар па цэнтры Сумаў дзьвюма балістычнымі ракетамі «Іскандэр-М» 13 красавіка нанесьлі расейскія вайскоўцы з складу 112-й і 448-й ракетных брыгадащ.

Ратаўнікі на месцы атакі ў Сумах
8/10

Ратаўнікі на месцы атакі ў Сумах

Спаленыя машыны пасьля расейскай атакі
9/10

Спаленыя машыны пасьля расейскай атакі

Расейскія вайскоўцы рэгулярна атакуюць рэгіёны Ўкраіны з ужываньнем розных відаў зброі: ударных дронаў, ракет, авіябомбаў, рэактыўных сыстэмаў залпавага агню.
10/10

Расейскія вайскоўцы рэгулярна атакуюць рэгіёны Ўкраіны з ужываньнем розных відаў зброі: ударных дронаў, ракет, авіябомбаў, рэактыўных сыстэмаў залпавага агню.

Previous slide
Next slide

Вайна Расеі супраць Украіны

• А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага 2022 году кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе на просьбу груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах вобласьцяў. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
• Расейскія войскі атакавалі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, некаторыя яго праціўнікі лічаць тэрыторыю Беларусі акупаванай, многія заклікаюць да супраціву расейскім захопнікам. Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб’екты, расейцы пачалі бамбіць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў.
• 2 красавіка 2022 году, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фатаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяраў масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы.
• З 24 лютага 2022 году Расея захапіла толькі адзін абласны цэнтар — Херсон. Горад быў акупаваны расейскімі войскамі ў першыя дні вайны фактычна без баёў. Расейскія войскі адступілі зь яго і з правабярэжнай часткі Херсонскай вобласьці ў лістападзе 2022 году. Увосень 2022 году ўкраінскія войскі правялі маштабны контранаступ, у выніку якога расейскія сілы пакінулі большасьць сваіх пазыцый і ў Харкаўскай вобласьці.
• Нягледзячы на першапачатковыя заявы Пуціна пра тое, што акупацыя ўкраінскіх тэрыторыяў не ўваходзіць у пляны ўварваньня, 30 верасьня 2022 году была абвешчана анэксія чатырох вобласьцяў Украіны (Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай), у тым ліку і тэрыторыяў, якіх Расея не кантралявала.
• 21 верасьня 2022 году Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі вайсковых камісарыятаў.
• У 2023 годзе Лукашэнка і Пуцін заявілі пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі. 13 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўлена з РФ у Беларусь. 16 чэрвеня Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесьцяць «да канца лета або да канца году».
• 17 лістапада 2024 году тагачасны прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн зьняў абмежаваньні на нанясеньне ўдараў амэрыканскай дальнабойнай зброяй па тэрыторыі Расеі.
• З прыходам да ўлады ў ЗША прэзыдэнта Дональда Трампа рэзка актывізавалася тэма магчымых мірных перамоваў. Улетку 2025 году Дональд Трамп правёў шэраг сустрэчаў, у тым ліку з Уладзімірам Зяленскім і Ўладзімірам Пуціным. Аднак дамовіцца пра мірнае пагадненьне ці прынамсі пра асабістую сустрэчу прэзыдэнтаў Украіны і Расеі не атрымалася. Агулам мірныя перамовы дагэтуль не далі істотных вынікаў.
• 1 чэрвеня 2025 году на Дзень расейскай авіяцыі Ўкраіна правяла маштабную апэрацыю «Павуціньне». Служба бясьпекі Ўкраіны зладзіла ўдары па авіябазах па ўсёй тэрыторыі Расеі, зьнішчыўшы дзясяткі расейскіх вайсковых самалётаў. Дакладна невядома, адкуль кіраваліся гэтыя дроны і ці выкарыстоўвалі яны штучны інтэлект для нацэльваньня на расейскія самалёты. Паводле ўкраінскага боку, дахі грузавікоў, дзе хаваліся дроны, адчынялі дыстанцыйна, каб дазволіць квадракоптэрам узьлятаць.
• З пачатку 2024 году па цяперашні час украінскія дроны пашкодзілі мноства расейскіх нафаперапрацоўчых заводаў, што прывяло да істотнага скарачэньня вытворчасьці нафтапрадуктаў у Расеі.
• Лінія фронту ва Украіне на працягу 2025 і на пачатку 2026 году заставалася адносна стабільнай. Пры гэтым расейскія войскі павольна прасоўваліся на асобных участках. З кастрычніка 2025 па сакавік 2026 году Расея захапіла каля 1833 км². На пачатку 2026 году ўкраінскія сілы правялі шэраг удалых контратак. У канцы красавіка 2026 году ўпершыню за доўгі час Ўкраіна адваявала больш тэрыторыі, чым страціла.

Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG