Наступствы расейскага ракетнага ўдару па Сумах. 13 красавіка 2025 году
Сумская абласная вайсковая адміністрацыя абвясьціла трохдзённую жалобу 14, 15 і 16 красавіка.
Улады Сумскай вобласьці таксама далі апэратыўныя зьвесткі аб колькасьці загінулых і параненых у выніку расейскага ракетнага ўдару.
«У выніку варожых абстрэлаў цэнтру Сумаў загінулі 34 чалавекі, у тым ліку двое дзяцей. 120 чалавек атрымалі раненьні, у тым ліку 15 дзяцей. У цяперашні час у шпіталях знаходзяцца 39 пацярпелых, з іх 9 дзяцей. 11 чалавек, на жаль, у цяжкім стане, у тым ліку трое дзяцей», — гаворыцца ў паведамленьні, распаўсюджаным апоўдні 14 красавіка.
Як паведамляе Генэральная пракуратура Ўкраіны, у Вербную нядзелю 13 красавіка каля 10:15 расейскія вайскоўцы нанесьлі два ракетныя ўдары па цэнтры гораду Сумы. Быў атакаваны кангрэс-цэнтар Сумскага ўнівэрсытэту. На 11.00 у малой актавай зале гэтай установы было заплянавана дзіцячае сьвята.
Наступствы ракетнай атакі Расеі на цэнтар гораду Сумы. ФОТА
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
3/10
Целы загінулых на вуліцах Сумаў. Кіраўнік Сумскай абласной адміністрацыі паведаміў, што больш за ўсё людзей загінулі ў тралейбусе. У той час, калі Расея нанесла ўдар па горадзе, шмат хто вяртаўся з царквы, адзначыў ён.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
6/10
У выніку абстрэлу пацярпеў будынак Сумскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У выніку ўдару пашкоджана шмат гістарычных будынкаў. Таксама пацярпелі будынак дзіцячага тэатру, унівэрсытэцкая бібліятэка, Інстытут фізыкі, царква.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
7/10
Ахвяра расейскай атакі на Сумы
Начальнік галоўнага ўпраўлення выведкі (ГУР) Міністэрства абароны Ўкраіны Кірыла Буданаў паведаміў, што ўдар па цэнтры Сумаў дзьвюма балістычнымі ракетамі «Іскандэр-М» 13 красавіка нанесьлі расейскія вайскоўцы з складу 112-й і 448-й ракетных брыгадащ.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
10/10
Расейскія вайскоўцы рэгулярна атакуюць рэгіёны Ўкраіны з ужываньнем розных відаў зброі: ударных дронаў, ракет, авіябомбаў, рэактыўных сыстэмаў залпавага агню.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Previous slide
Next slide
Расейскія вайскоўцы рэгулярна атакуюць рэгіёны Ўкраіны з ужываньнем розных відаў зброі — ударных дронаў, ракет, авіябомбаў, рэактыўных сыстэмаў залпавага агню.
Расейскае кіраўніцтва адмаўляе, што расейская армія падчас поўнамаштабнай вайны наносіць мэтанакіраваныя ўдары па цывільнай інфраструктуры гарадоў і вёсак Украіны, забіваючы мірных жыхароў і разбураючы лякарні, школы, дзіцячыя садкі, аб’екты энэрга- і водазабесьпячэньня.
Форум