Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гэта было жудасна». Трамп адрэагаваў на ўдар Расеі па Сумах

Наступствы расейскай ракетнай атакі на Сумы. 13 красавіка 2025 году
Наступствы расейскай ракетнай атакі на Сумы. 13 красавіка 2025 году

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, які настойвае на ідэі спыненьня агню ў вайне Расеі супраць Украіны, назваў «жудасным» расейскі ўдар па Сумах 13 красавіка, у выніку якога загінулі 34 чалавекі і больш за 100 былі параненыя.

«Я думаю, што гэта было жудасна. І мне сказалі, што яны зрабілі памылку. Я думаю, што гэта жахлівая рэч. Я думаю, што ўся гэтая вайна жахлівая рэч», — сказаў Трамп журналістам на борце Air Force One па вяртаньні ў Вашынгтон, піша AP. Ён не ўдакладніў, што меў на ўвазе пад выразам «зрабілі памылку».

Як паведамляе Генэральная пракуратура Ўкраіны, у Вербную нядзелю 13 красавіка каля 10:15 расейскія вайскоўцы нанесьлі два ракетныя ўдары па цэнтры гораду Сумы. На гэты момант вядома аб 34 загінулых і 117 параненых. Сярод загінулых двое дзяцей, 15 пацярпелых, піша Ўкраінская служба Радыё Свабода.

Паводле словаў прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага, у мэдычных установах знаходзяцца 68 пацярпелых, восем зь іх у цяжкім стане.

У абласной вайсковай адміністрацыі паведамілі, што ў выніку ўдару пашкоджаныя 55 будынкаў: навучальныя ўстановы, нежылыя дамы, жылыя дамы, у тым ліку прыватныя, аўтамабілі.

Наступствы ракетнай атакі Расеі на цэнтар гораду Сумы. ФОТА

Згарэлы аўтобус на вуліцы гораду Сумы
1/10

Згарэлы аўтобус на вуліцы гораду Сумы

Цела загінулай жанчыны ў салёне аўтобуса

2/10

Цела загінулай жанчыны ў салёне аўтобуса

Целы загінулых на вуліцах Сумаў. Кіраўнік Сумскай абласной адміністрацыі паведаміў, што больш за ўсё людзей загінулі ў тралейбусе. У той час, калі Расея нанесла ўдар па горадзе, шмат хто вяртаўся з царквы, адзначыў ён.

3/10

Адна з ахвяраў расейскай ракетнай атакі на цэнтар Сумаў.

4/10

Адна з ахвяраў расейскай ракетнай атакі на цэнтар Сумаў.

Згарэлая машына

5/10

Згарэлая машына

У выніку абстрэлу пацярпеў будынак Сумскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У выніку ўдару пашкоджана шмат гістарычных будынкаў. Таксама пацярпелі будынак дзіцячага тэатру, унівэрсытэцкая бібліятэка, Інстытут фізыкі, царква.
6/10

Ахвяра расейскай атакі на Сумы

Начальнік галоўнага ўпраўлення выведкі (ГУР) Міністэрства абароны Ўкраіны Кірыла Буданаў паведаміў, што ўдар па цэнтры Сумаў дзьвюма балістычнымі ракетамі «Іскандэр-М» 13 красавіка нанесьлі расейскія вайскоўцы з складу 112-й і 448-й ракетных брыгадащ.
7/10

Ратаўнікі на месцы атакі ў Сумах
8/10

Ратаўнікі на месцы атакі ў Сумах

Спаленыя машыны пасьля расейскай атакі
9/10

Спаленыя машыны пасьля расейскай атакі

Расейскія вайскоўцы рэгулярна атакуюць рэгіёны Ўкраіны з ужываньнем розных відаў зброі: ударных дронаў, ракет, авіябомбаў, рэактыўных сыстэмаў залпавага агню.
10/10

Расейскія вайскоўцы рэгулярна атакуюць рэгіёны Ўкраіны з ужываньнем розных відаў зброі: ударных дронаў, ракет, авіябомбаў, рэактыўных сыстэмаў залпавага агню.

Previous slide
Next slide

Расейскія вайскоўцы рэгулярна атакуюць рэгіёны Ўкраіны з ужываннем розных відаў зброі — ударных дронаў, ракет, авіябомбаў, рэактыўных сыстэмаў залпавага агню.

Расейскае кіраўніцтва адмаўляе, што расейская армія падчас поўнамаштабнай вайны наносіць мэтанакіраваныя ўдары па цывільнай інфраструктуры гарадоў і вёсак Украіны, забіваючы мірных жыхароў і разбураючы лякарні, школы, дзіцячыя садкі, аб’екты энэрга- і водазабесьпячэньня.

Украінскія ўлады і міжнародныя арганізацыі кваліфікуюць гэтыя ўдары як ваенныя злачынствы з боку РФ і падкрэсьліваюць, што яны маюць мэтанакіраваны характар.

У канцы сакавіка ААН змагла пацьвердзіць, што з пачатку году ва Ўкраіне праз расейскую агрэсію загінулі 413 мірных жыхароў і больш за 2000 атрымалі раненьні. За першыя тры месяцы 2025 году ахвяраў пабольшала на 30% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам летась.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG