Наступствы расейскага абстрэлу Крывога Рогу 2 красавіка 2025
Загінулі 19 чалавек, у тым ліку 9 дзяцей, і 68 атрымалі раненьні.
Расейскія войскі нанесьлі ракетны ўдар па Крывым Рогу Днепрапятроўскай вобласьці. Гэта другая атака за апошнія тры дні.
Пасьля абстрэлу кіраўнік вайсковай адміністрацыі Крывога Рогу (Днепрапятроўская вобласьць) Аляксандар Вілкул паведаміў, што ў выніку пацэльваньня расейскай ракеты па цэнтры жылога масіву папярэдне загінулі 19 чалавек, у тым ліку 9 дзяцей, і 68 атрымалі раненьні.
Паводле Аляксандра Вілкула, побач з месцам пацэльваньня расейскай ракеты знаходзілася дзіцячая пляцоўка.
На відэазапісах, якія распасюджвалі ўкраінскія рэсурсы, можа было пабачыць людзей, якія ляжаць на тратуарах, і як гарыць вялікая колькасьць машын.
Пазьней кіраўнік Днепрапятроўскай адміністрацыі Сяргей Лысакпаведаміў, што ў выніку расейскага абстрэлу пашкоджаныя прыблізна 20 шматпавярховікаў, больш за 30 аўтамабіляў, установы адукацыі і грамадзкага харчаваньня.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што новы абстрэл Крывога Рогу сьведчыць аб тым, што Расея ня хоча спыненьня агню.
«Кожная ракета, кожны ўдарны дрон сьведчаць, што Расея хоча толькі вайны. І толькі ад ціску сьвету на Расею, ад усіх намаганьняў для ўзмацненьня Ўкраіны, нашай СПА, нашых сіл – толькі ад гэтага залежыць, калі скончыцца вайна», – падкрэсьліў Уладзімір Зяленскі.
Уладзімір Зяленскі выказаў спачуваньне сваякам і блізкім загінулых.
Форум