Дата дня
30 сакавіка 1940 году ў вёсцы Папоўшчына Чэрыкаўскага раёну нарадзіўся Алесь Марачкін, беларускі мастак, жывапісец, пэдагог, грамадзкі дзяяч. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага пэдагагічнага інстытуту (1962), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1972, цяпер Беларуская акадэмія мастацтваў). Член Саюза мастакоў (з 1977). Быў галоўным мастаком Мастацкага фонду. У 1988—1997 гадах працаваў у Беларускай акадэміі мастацтваў, загадваў катэдрай жывапісу. Адзін з заснавальнікаў і першы старшыня мастацкай суполкі «Пагоня».
Гэты дзень у гісторыі
1814 — Саюзныя войскі антынапалеонаўскай кааліцыі пачалі штурм Парыжу.
1856 — падпісаная мірная дамова, якая завяршыла Крымскую вайну Расеі зь Вялікай Брытаніяй, Францыяй і Турэччынай.
1867 — у Вашынгтоне падпісаная дамова, згодна зь якой ЗША набылі ў Расеі Аляску за 7,2 мільёна даляраў.
1916 — Нарачанская апэрацыя завершылася вялізнымі стратамі з абодвух бакоў — і расейскага, і нямецкага.
1918 — пастанова Народнага Сакратарыяту БНР пра дзяржаўнасьць беларускай мовы.
1981 — учынены замах на прэзыдэнта ЗША Рональда Рэйгана.
1999 — арышт Міхаіла Чыгіра напярэдадні яго рэгістрацыі кандыдатам на альтэрнатыўныя прэзыдэнцкія выбары. Чыгір восем месяцаў правядзе ў зьняволеньні, будзе прызнаны палітвязьнем і вязьнем сумленьня.
2021 — мастака Алеся Пушкіна арыштавалі ў вёсцы Жылічы Кіраўскага раёну, дзе ён працаваў на рэстаўрацыі палаца Булгакаў.
2023 — пасьля даносу ў Зэльве дэмантавалі помнік паэтцы Ларысе Геніюш.
У гэты дзень нарадзіліся
1746 — Франсіска Гоя, гішпанскі мастак.
1844 — Поль Вэрлен, францускі паэт.
1853 — Вінцэнт ван Гог, галяндзкі мастак.
1888 — Ян Цеханоўскі, нацыянальны дзяяч Заходняй Беларусі, пэдагог, дырэктар Наваградзкай беларускай гімназіі.
1907 — Надзея Абрамава, пісьменьніца, журналістка, кіраўніца беларускага маладзёвага руху пад нямецкай акупацыяй, дзяячка эміграцыі.
1931 — Аляксей Пяткевіч, літаратуразнавец і краязнавец.
1933 — Валянцін Грыцкевіч, мэдык, гісторык, грамадзкі дзяяч беларускага згуртаваньня ў Санкт-Пецярбургу.
1945 — Эрык Клэптан, адзін з найвыдатнейшых блюзавых гітарыстаў сьвету.
1953 — Валеры Масьлюк, тэатральны рэжысэр, паэт, адзін са стваральнікаў Беларускага Народнага Фронту.
1956 — Хрысьціна Лялько, пісьменьніца.
У памяці
1689 — Казімір Лышчынскі, філёзаф зь Берасьця. За трактат «Пра неіснаваньне Бога» Лышчынскаму публічна адсеклі галаву, цела спалілі, а попелам стрэлілі з гарматы.
1767 — Ян Гляўбіц, клясык беларускай архітэктуры.
1890 — Іасафат Агрызка, беларускі выдавец, журналіст, грамадзка-палітычны дзеяч.
1959 — Казiмiр Машынскi, этнограф, фальклярыст, мовазнаўца, дасьледнік Палесься.
1973 — Уладзімер Дзядзюшка, актор, народны артыст Беларусі.
1983 — Аўгіньня Каранеўская, дзяячка беларускага руху ў Аўстраліі.
1992 — Вольга Церашчатава, мастацтвазнаўца, удзельніца нацыянальна-культурніцкага руху 1970–1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пачатку 1990-х гадоў.
2017 — Мікола Рыжы, вядомы беларускі ілюстратар і мастак філятэлістычнай прадукцыі.
Форум