Тлумачым з Гурневічам. Як КДБ Беларусі вэрбуе інфарматараў: тры спосабы

Спэцслужбы многіх краінаў вэрбуюць інфарматараў. Для спэцслужбаў у аўтарытарных краінах, такіх як Беларусь, гэта жыцьцёвая неабходнасьць.

Нядаўна ў Польшчы адзін беларускі актывіст прызнаўся, што супрацоўнічаў зь беларускімі спэцслужбамі. Былая палітзьняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк пасьля вызваленьня з калёніі і ад'езду зь Беларусі на прэс-канфэрэнцыі ў Вільні прызналася, што падпісала паперы аб супрацы зь сілавікамі, і заклікала іншых палітвязьняў, якіх прымусілі гэта зрабіць, пры магчымасьці публічна абвергнуць падпісаньне гэтых папераў.

Дзьмітры Гурневіч паглядзеў, як беларускія спэцслужбы вэрбуюць інфарматараў і ці мае юрыдычную сілу такая дамова аб супрацоўніцтве:

​
XS
SM
MD
LG