Выбары ў Беларусі пры Аляксандры Лукашэнку праходзяць са шматлікімі парушэньнямі. Ніводная кампанія (ні прэзыдэнцкая, ні парлямэнцкая) з 1996 году не была прызнаная міжнароднай супольнасьцю і праваабарончымі арганізацыямі. Цяперашнія выбары праходзяць пасьля забароны і ліквідацыі сотняў грамадзкіх арганізацый. Многія апанэнты рэжыму пасаджаныя ў турму або выціснутыя за мяжу.
Усе сябры выбарчых камісій і назіральнікі былі прызначаны яшчэ ў верасьні 2024 году (да абвяшчэньня даты прэзыдэнцкіх выбараў) па выніках праверак у КДБ-МУС на ляяльнасьць да ўладаў, сьцьвярджае арганізацыя.
Інфармацыя аб гэтых асобах працягвае паступаць у BelPol.
Ініцыятыва запусьціла пошукавік, дзе кожны зможа азнаёміцца з названымі зьвесткамі на сайце. Зь Беларусі — толькі праз VPN.
BelPol абяцае, што перадасьць сьпісы ўдзельнікаў беларускім дэмакратычным арганізацыям і міжнародным партнэрам для апублічваньня і прыняцьця адпаведных мер рэагаваньня.
Пэрсанальныя зьвесткі сяброў камісіі на маючых адбыцца прэзыдэнцкіх выбарах публікавацца ня будуць зь меркаваньняў бясьпекі. Пра гэта раней расказаў кіраўнік Цэнтравыбаркаму Ігар Карпенка.
«Адносна бясьпекі нагадаю, што мы ня будзем публікаваць пэрсанальных зьвестак сяброў камісій. Але гэта ня значыць, што гэтыя людзі будуць безназоўнымі. Яны будуць працаваць на ўчастках, у іх будуць бэджы. Можна зьвярнуцца ў выпадку нейкіх пытаньняў да гэтых людзей. Але мы ня будзем друкаваць агульных сьпісаў, — адзначыў Ігар Карпенка.
Утойваньне імёнаў сяброў выбарчых камісій не навіна. Сьпісы выбарчых камісій не публікаваліся і на рэфэрэндуме аб Канстытуцыі, які прайшоў у лютым 2022 году, і на выбарах Палаты прадстаўнікоў 2024 году.
Форум