Афіцыйны Менск спадзяецца атрымаць месца за сталом перамоваў па заканчэньні вайны ва Ўкраіне

Юры Амбразевіч, архіўнае фота
Юры Амбразевіч, архіўнае фота

«Фінальныя дамоўленасьці аб урэгуляваньні канфлікту ва Ўкраіне» павінны «абавязкова ўлічваць і інтарэсы Беларусі», — заявіў намесьнік міністра замежных спраў Юры Амбразевіч на пасяджэньні кансультацыйнай рады ў справах беларусаў замежжа.

Амбразевіч падкрэсьліў, што Беларусь «як ніхто іншы» зацікаўленая «ў мірным урэгуляванні канфлікту ва Ўкраіне».

«Для нас важна атрымаць гарантыі ўласнай бясьпекі. І фінальныя дамоўленасьці павінны ўлічваць у тым ліку інтарэсы беларускага боку», — цытуе яго БелТА.

Кіраўніцтва Беларусі падтрымала агрэсію Расеі супраць Украіны і дазволіла скарыстаць вайсковую інфраструктуру і паветраную прастору для ўварваньня расейскай арміі і абстрэлаў мірных гарадоў Украіны, ахвярамі якіх сталі дзясяткі тысяч цывільных украінцаў.

​
XS
SM
MD
LG