Калі Расея хоча перамагчы, яна мае выкарыстаць тэрыторыю Беларусі, як у пачатку СВА — намесьнік старшыні камітэту Дзярждумы РФ

Канстанцін Затулін
Канстанцін Затулін

Калі Расея хоча «усё ж такі дабіцца перамогі», то ёй трэба «выкарыстаць усе магчымасьці», заявіў сёньня першы намесьнік старшыні камітэту Дзярждумы ў справах СНД, эўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыньнікамі, дырэктар Інстытуту краінаў СНД Канстанцін Затулін у эфіры радыёстанцыі «Говорит Москва» .

Пра гэта паведамляе инфармацыйнае агенцтва «Позірк».

Затулін заявіў, што трэба задзейнічаць «і тэрыторыю Беларусі, як гэта было ў пачатку спэцыяльнай ваеннай апэрацыі».

«Гэта, вядома, патрабуе дамоўленасьцяў з нашым беларускім саюзьнікам, але такая дамоўленасьць мне здаецца значна больш актуальнай, чым размовы аб перамовах аб міры», — лічыць расейскі палітык.

Заклікі, у тым ліку Аляксандра Лукашэнкі, да перамоваў паміж Масквой і Кіевам, ён назваў пазыцыяй тых краінаў, якія «хацелі б больш хуткага спыненьня канфлікту і магчымасьці аднаўляць адносіны з абодвума бакамі».

​
XS
SM
MD
LG