У выніку расейскіх абстрэлаў Херсоншчыны пацярпелі 15 чалавек

Наступствы расейскага абстрэлу Херсону
Наступствы расейскага абстрэлу Херсону

Сярод параненых ёсьць і дзіця.

У Херсонскай вобласьці Ўкраіны ў выніку расейскіх абстрэлаў 3 жніўня пацярпелі 15 чалавек, у тым ліку дзіця, паведаміў кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Аляксандар Пракудзін.

«У мінулыя содні абстрэлу праціўніка і авіяўдарам зазналі Зімоўнік, Прыазёрнае, Антонаўка, Садовае, Зяленаўка, Прыдняпроўскае, Белазёрка, Дняпроўскае, Станіслаў, Берыслаў, Львоў, Білагірка, Міхайлаўка, Дабранка, Адрадакамянка, Высокапольле і горад Херсон», — напісаў Пракудзін у тэлеграме.

«Расейскія вайскоўцы абстралялі аб’ект крытычнай інфраструктуры і краму; жылых кварталаў населеных пунктаў вобласьці, у тым ліку чатырох шматпавярховых і 11 прыватных дамоў. Таксама пацярпелі газаправод, гаспадарчая пабудова, аўтобус, асабістыя аўтамабілі і машына хуткай дапамогі, — дадаў кіраўнік адміністрацыі.

Расейскія вайскоўцы рэгулярна атакуюць украінскія рэгіёны з рознымі відамі зброі — ударнымі БПЛА, ракетамі, зэнітнымі ракетамі. Нягледзячы на доказы і сьведчаньні, Масква адмаўляе мэтанакіраваныя напады на мірных жыхароў з пачатку поўнамаштабнага ўварваньня.

Маніторынгавая місія ААН у правах чалавека заявіла, што з 24 лютага 2022 году да канца чэрвеня 2024 году ад баявых дзеяньняў ва Ўкраіне пацярпелі ня менш за 33 878 мірных жыхароў. У прыватнасьці, ААН пацьвердзіла зьвесткі аб гібелі 11 284 чалавек. Арганізацыя падкрэсьлівае, што рэальная колькасьць ахвяр можа быць большай.

​
XS
SM
MD
LG