Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэспубліканка Нікі Гэйлі заявіла, што на выбарах у ЗША падтрымае Трампа, якога раней крытыкавала


Нікі Гэйлі і Дональд Трамп, архіўнае ілюстрацыйнае фота
Нікі Гэйлі і Дональд Трамп, архіўнае ілюстрацыйнае фота

Удзельніца прэзыдэнцкай гонкі ў ЗША ад Рэспубліканскай партыі Нікі Гэйлі заявіла, што прагаласуе за Трампа ў лістападзе, нягледзячы на іх рознагалосьсі, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Нікі Гэйлі заявіла, што будзе галасаваць за Дональда Трампа на прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША, што зьяўляецца прыкметнай дэманстрацыяй падтрымкі, улічваючы іх інтэнсіўнае і часта асабістае суперніцтва падчас кампаніі ў вылучэньні кандыдата ў прэзыдэнты ад Рэспубліканскай партыі. Заява Гэйлі — яшчэ адзін сыгнал аб практычна поўнай кансалідацыі падтрымкі Трампа з боку Рэспубліканскай партыі, нават з боку тых, хто ў мінулым называў яго «пагрозай», адзначае мэдыя.

Пры гэтым Гэйлі дала зразумець, што, на яе думку, Трампу трэба папрацаваць, каб прыцягнуць на свой бок выбарнікаў, якія падтрымалі яе падчас кампаніі і працягваюць аддаваць за яе галасы падчас праймэрыз.

«Трампу было б разумна зьвярнуцца да мільёнаў людзей, якія галасавалі за мяне і працягваюць падтрымліваць мяне, а не меркаваць, што яны проста пойдуць за ім. І я шчыра спадзяюся, што ён гэта зробіць», — сказала Нікі Гэйлі.

  • Два месяцы таму Нікі Гэйлі адмовілася ад сваёй заяўкі на вылучэньне ад Рэспубліканскай партыі, але не адразу падтрымала Трампа, абвінаваціўшы яго ў «стварэньні хаосу і ігнараваньні важнасьці альянсаў ЗША за мяжой», а таксама задаючыся пытаньнем, «ці не занадта стары 77-гадовы Трамп, каб зноў стаць прэзыдэнтам».
  • Трамп, у сваю чаргу, неаднаразова высьмейваў Гэйлі, кажучы, што ў яе «птушыныя мазгі». Ён спыніў гэтыя нападкі пасьля таго, як у сакавіку набраў дастатковую колькасьць дэлегатаў, каб стаць меркаваным кандыдатам ад Рэспубліканскай партыі.
  • Удзельнікі перадвыбарнай кампаніі цяперашняга прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна працавалі над тым, каб прыцягнуць на свой бок прыхільнікаў Гэйлі, якіх яны лічаць выбарнікамі, якія сапраўдны вагаюцца. Па словах людзей, знаёмых з плянамі кампаніі, каманда Байдэна паціху арганізуе групу «Рэспубліканцы за Байдэна», якая будзе ўключаць адданых сваёй справе супрацоўнікаў і засяродзіцца на сотнях тысяч выбарнікаў Гэйлі ў кожным штаце, дзе ідзе барацьба.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG