Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэспубліканка Нікі Гэйлі выйшла з прэзыдэнцкай гонкі ў ЗША


Нікі Гэйлі
Нікі Гэйлі

Суперніца Дональда Трампа разгромна саступіла свайму суперніку ў «супэраўторак».

Колішняя губэрнатарка штату Паўднёвая Караліна Нікі Гэйлі афіцыйна заявіла пра выхад з прэзыдэнцкай гонкі. Адклікаўшы сваю кандыдатуру, палітык канчаткова дала магчымасьць Дональду Трампу зноў балятавацца на пасаду кіраўніка ЗША.

У «супэраўторак» Трамп пераканаўча перамог у 14 з 15 штатаў, у тым ліку ў гіганцкіх Каліфорніі і Тэхасе, і павялічыў лік, набраўшы каля 80% галасоў у многіх першасных штатах.

Пры гэтым Гэйлі заявіла, што ня будзе падтрымліваць Трампа. Яна дадала, што ня мае ніякага жалю, што ўдзельнічала ў гонцы.

Каб стаць кандыдатам у прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскай або Дэмакратычнай партыі, спачатку трэба перамагчы на ўнутрыпартыйных перадвыбарах. Афіцыйна кандыдаты ў прэзыдэнты вызначаюцца на зьездах партый улетку.

Прэзыдэнцкія выбары ў 2024 годзе прызначаныя на 5 лістапада. Найімаверней, супернікамі на іх зноў будуць дзейны прэзыдэнт Джо Байдэн і экс-прэзыдэнт Дональд Трамп.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG