Падкаст-сэрыял «Архіпэляг БЕЛАГ». Сьледчыя ізалятары «Валадарка» і «Амэрыканка»

Свабода запускае другі эпізод падкаст-сэрыялу «Архіпэляг БЕЛАГ», які расказвае пра карную сыстэму рэжыму Лукашэнкі.

Гэтая частка прысьвечаная найбольш вядомым сьледчым ізалятарам у Менску, так званым «Валадарцы» і «Амэрыканцы». Мы правядзём вас праз трэці круг пекла.

Віталь Шкляраў, паліттэхноляг, былы палітвязень:

«Першапачаткова я думаў, мяне вязуць на расстрэл. Калі мы сустрэліся з Бабарыкам, ён расказваў, што калі яго забіралі, ён думаў, што яго вязуць на расстрэл. Я думаю, што яны рабілі і робяць цяпер гэта з рознымі людзьмі, каб зрабіць цябе паслухмяным і згаворлівым».

Алег Грузьдзіловіч, журналіст, былы палітвязень:

«Турма на Валадарскага адразу шакуе, літаральна зь першых крокаў, бо зьнешне гэта сумесь савецкасьці і пачатку XIX стагодзьдзя, часу, калі яшчэ ў Беларусі чыгункі не было».

Сьвятлана Алексіевіч, нобэлеўская ляўрэатка:

«Гэта ўсё помста, помста лідэра, помста Лукашэнкі за той страх, які ён перажыў, за тое, што народ, аказваецца, зусім іншы, ня той, які ён сабе ўяўляў. З аднаго боку, ужо генэтычна страх у народу, а з другога боку, у нейкай часткі людзей, якія аказваюцца на месцы катаў, ёсьць выдасканаленыя спосабы, якія таксама генэтычна перадаюцца».

Трэцяя частка падкасту Радыё Свабода «Архіпэляг БЕЛАГ» выйдзе ў аўторак 16 красавіка. Яна прысьвечаная такім формам зьняволеньня, як хатні арышт і так званая «хімія» — «хатняя» і з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Гэта чацьвёрты і пяты кругі пекла.

​
XS
SM
MD
LG