Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ААН пацьвердзілі факты расстрэлу расейцамі сямі ўкраінскіх вайскоўцаў пасьля іх здачы ў палон


Аляксандр Маціеўскі, якога расстралялі расейцы ў сакавіку 2023 году
Аляксандр Маціеўскі, якога расстралялі расейцы ў сакавіку 2023 году

Упраўленьне Вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека атрымала паведамленьні аб 12 выпадках расстрэлу 32 украінскіх палонных.

Упраўленьне Вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека пацьвердзіла пакараньня сьмерцю 7 украінскіх палонных вайскоўцаў зь сьнежня 2023 году да лютага 2024-га.

Як адзначаецца ў апублікаваным дакладзе арганізацыі, маніторынгавая місія правяла інтэрвію з 60 украінскімі вайскоўцамі, нядаўна вызваленымі з расейскага палону. Усе суразмоўцы — мужчыны, якія правялі ў палоне ад двух тыдняў да амаль двух гадоў. Іхныя расказы пацьвердзілі раней зафіксаваныя факты катаваньняў, бесчалавечнага ці зьневажальнага абыходжаньня і пакараньня ўкраінскіх палонных вайскоўцаў.

Упраўленьне Вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека атрымала паведамленьні аб 12 выпадках расстрэлу 32 украінскіх палонных. Маніторынгавая камісія пацьвердзіла тры выпадкі, калі расстралялі сем украінскіх вайскоўцаў.

Адзін з гэтых выпадкаў раней трапіў на відэазапіс. На ім група ўзброеных расейскіх жаўнераў знаходзіцца за трыма ўкраінскімі вайскоўцамі, якія стаяць на каленях з рукамі за галавой. Празь некалькі сэкундаў са зброі расейскіх вайскоўцаў зьявіўся дым, пасьля чаго ўкраінскія вайскоўцы ўпалі на зямлю. Потым адзін з расейскіх вайскоўцаў падышоў і стрэліў у сьпіну аднаго зь іх. Нядаўна вызвалены з палону ўкраінскі вайсковец расказаў, што гэта адбылося каля сяла Рабоціна ў Запароскай вобласьці ў сьнежні 2023 году і забітыя былі зь ягонага падразьдзелу.

У другім выпадку, як расказаў сябрам місіі відавочца, у студзені 2024 году двух украінскіх вайскоўцаў расстралялі пасьля здачы ў палон, яшчэ адзін украінец падарваўся на міне, таму што яго прымушалі займацца разьмінаваньнем тэрыторыі.

У трэцім выпадку гаворка ідзе пра палонных, якія, як сьцьвярджаецца, былі забітыя ў часе допыту. Паводле сьведкі, 18 сьнежня расейцы захапілі ў палон двух украінскіх вайскоўцаў, ноччу іх дапытвалі ў падвале аднаго з дамоў. У часе допыту расеец стрэліў аднаму з украінцаў у нагу нібыта за тое, што ён гаварыў невыразна. Неўзабаве пасьля гэтага той жа расеец двойчы стрэліў палоннаму ў сьпіну.

Катаваньні і гвалт

58 з 60 апытаных украінскіх вайскоўцаў расказалі аб катаваньнях і жорсткім абыходжаньні ў расейскім палоне. Найбольш распаўсюджаныя мэтады катаваньняў уключалі біцьцё, удары электрычным токам, пагрозы забойствам, імітацыю расстрэлу і пазыцыйныя катаваньні.

Адзін з украінцаў расказаў, што трапіў у палон у лістападзе 2023 году ў Запароскай вобласьці, яго дапытвалі ў хляве прыватнага дома. Яго білі нагамі па твары і целе з такой сілай, што зламалі рэбры, а яшчэ душылі поліэтыленавым пакетам, пагражалі пакараць сьмерцю і адрэзаць вуха.

Паводле вайскоўцаў, у расейскай турме іх білі, прымянялі электрашокеры, прымушалі стаяць доўгі час у напружаных і балючых позах, а часам прымушалі хадзіць голымі і басанож на вуліцы ў зімовы час. Акрамя таго, іх прымушалі вучыць і сьпяваць расейскія патрыятычныя песьні і гімн Расеі, чытаць расейскую паэзію і прапагандысцкія матэрыялы, расказваць анэкдоты або імітаваць гукі жывёл.

39 з 60 украінскіх вайскоўцаў, якія былі ў палоне, заявілі, што пацярпелі ад сэксуальнага гвалту з боку супрацоўнікаў пэнітэнцыярных устаноў, уключаючы пагрозы згвалтаваньнем гумовымі дубінкамі і біцьцём. Адзін з вайскоўцаў расказаў, што яго ў палоне прымусілі цалкам разьдзецца, катавалі электрычным токам, пагражалі згвалтаваць паліцэйскай дубінкай і адрэзаць машонку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG